Google: больш за 75% распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць AI, але многія не давяраюць

Згодна з дакладам 2024 Accelerate State of DevOps ад Google, 76% айцішнікаў выкарыстоўваюць АІ для выканання хоць бы адной працоўнай задачы штодня. У даследаванні ўдзельнічала больш за 39 тысяч спецыялістаў з арганізацый рознага памеру.

2 каментарыя

Часцей за ўсё АІ патрэбны для напісання і тлумачэння незнаёмага кода, а таксама рэзюмавання інфармацыі. Пры гэтым 39% рэспандэнтаў заявілі, што мала або ўвогуле не давяраюць коду, згенераванаму АІ.

Інтэнсіўнасць укаранення АІ ў арганізацыі вырасла на 25%. Гэта звязана з тым, што тэхналогія павышае эфектыўнасць розных аспектаў распрацоўкі, уключаючы якасць кода і дакументацыі, хуткасць праверкі і ўзгаднення кода, а таксама задаволенасць працай.

Звыш 81% рэспандэнтаў адзначылі, што іх кампаніі ўжо інвестуюць рэсурсы ў АІ.

Цалкам даследаванне Google можна пачытаць тут.

На GitHub змянілася самая папулярная мова праграмавання
Па тэме
На GitHub змянілася самая папулярная мова праграмавання
$200 млрд потратит бигтех на ИИ в этом году. Инвесторы не видят отдачи
По теме
$200 млрд потратит бигтех на ИИ в этом году. Инвесторы не видят отдачи

Читать на dev.by