Беларусь заняла 4 месца ў свеце па колькасці журналістаў за кратамі

Паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», на сённяшні дзень у свеце знаходзяцца пад вартай 550 журналістаў — летась быў 521, пазалетась — 569. Беларусь па гэтым параметры стала чацвёртай.

5 каментарыяў

У топе-3 па-ранейшаму лідзіруюць Кітай і М’янма — 124 і 61 журналіст у зняволенні адпаведна. Беларусь пацясніў Ізраіль: тут у турме сядзіць 41 работнік медыйнай сферы — на аднаго больш, чым у нас. Следам ідзе Расія, дзе ў няволі знаходзяцца 38 іх калег.

Агулам у свеце за кратамі знаходзяцца 473 журналісты мужчынскага полу і 77 — жаночага. Іх сукупны прысуд складае 250 гадоў турмы. Сёлета быў устаноўлены трагічны рэкорд па колькасці забітых журналістаў — 54 чалавекі, з іх 31 загінуў у зонах канфліктаў на Блізкім Усходзе, у Іраку, Судане, М’янме і Украіне.

Поўную версію даклада «Рэпарцёраў без межаў» можна паглядзець па спасылцы.

Беларусь у сусветным топе-3 па колькасці журналістаў за кратамі
Па тэме
Беларусь у сусветным топе-3 па колькасці журналістаў за кратамі
Яшчэ мінус 10 пазіцый: Беларусь працягвае шматгадовае падзенне ў рэйтынгу свабоды прэсы
Па тэме
Яшчэ мінус 10 пазіцый: Беларусь працягвае шматгадовае падзенне ў рэйтынгу свабоды прэсы

Читать на dev.by