Мужчына загінуў праз навігатар у Google Maps. Сям'я падала ў суд

Памылка ў картаграфічным сэрвісе Google прывяла да смерці 47-гадовага карыстальніка каля горада Хікары ў Паўночнай Караліне, піша Insider.

Пакінуць каментарый

Здарэнне адбылося 30 верасня 2022 года. Інструкцыі навігатара завялі загінулага Філіпа Паксана на мост, які абрынуўся больш як 10 гадоў таму. Яго нават празвалі «мост у нікуды».

Мужчына вяртаўся з вечарынкі з нагоды дня нараджэння сваёй 9-гадовай дачкі на машыне адзін — жонка з дзецьмі з’ехала дадому раней. Мясцовасць была яму дрэнна знаёмая, паколькі яны пераехалі туды незадоўга да здарэння. Убачыць, што мост пашкоджаны, перашкодзіла цемра і дождж. Ніякіх знакаў, якія папярэджваюць аб небяспецы, устаноўлена не было, а агароджы, якія перакрываюць дарогу, знішчылі вандалы.

Сям’я Паксана звярнулася ў суд. Яны хочуць прыцягнуць да адказнасці Google, яе матчыну кампанію Alphabet, а таксама мясцовыя прыватныя кампаніі, у чыёй уласнасці знаходзіцца мост і прылеглыя тэрыторыі, за безадказнасць, якая прывяла да трагічных наступстваў.

Google отключила некоторые функции «Карт» в Украине, чтобы уберечь местных
По теме
Google отключила некоторые функции «Карт» в Украине, чтобы уберечь местных

Праезд да моста ўжо перакрылі. Прадстаўнік пазоўнікаў адзначыў, што прычынай, з якой мост заставаўся ў няспраўным стане, магла быць дарагоўля рамонту. Але, як аказалася, вырашыць праблему можна было і больш простымі метадамі.

За апошнія некалькі гадоў некалькі чалавек апавясцілі Google пра мост, які абрынуўся, але карту яна так і не абнавіла. Прычым у канкуруючым сэрвісе Apple Maps мост у яго цяперашнім стане пазначаны правільна.

Google «рассекретила» российские стратегические объекты на картах
По теме
Google «рассекретила» российские стратегические объекты на картах
Сотрудники Google Maps отказываются возвращаться в офис, потому что нет денег на дорогу
По теме
Сотрудники Google Maps отказываются возвращаться в офис, потому что нет денег на дорогу

Читать на dev.by