«Мы не адступім. Нас не запалохаць»: стваральнікі нейрасеткі для генерацыі порна пракаментавалі блакаванне на Kickstarter
Раней платформа Kickstarter забараніла збор сродкаў на нейрасетку Unstable Diffusion, якая дазваляе ствараць аголеныя выявы, у тым ліку порна.
Платформа патлумачыла забарону ўзмацненнем жорсткасці правілаў, што тычацца праектаў, звязаных са штучным інтэлектам. Праз некалькі гадзін пасля блакавання стваральнікі нейрасеткі пракаментавалі сітуацыю ў сваім Discord-канале. Яны заявілі, што не збіраюцца здавацца.
«У нас ёсць тэрміновыя навіны, якімі мы хочам з вамі падзяліцца. Выглядае на тое, што праціўнікі нейрасетак спрабуюць прымусіць нас змоўкнуць і знішчыць нашую супольнасць, у тым ліку пасылаючы лжывыя скаргі на Kickstarter, Patreon і Discord. Яны нават запусцілі сваю кампанію на GoFundMe і ўжо сабралі 150 тысяч долараў з мэтай дамагчыся таго, каб АІ-мастацтва прызналі незаконным на дзяржаўным узроўні», — сказана ў заяве.
«На жаль, мы бачылі, як іншыя супольнасці і кампаніі здаліся пад націскам падобных атак. Zeipher абвясціла пра прыпыненне выпуску ўсіх сваіх мадэлей і закрыла канал, а Stability AI цяпер выдаляе работы мастакоў са Stable Diffusion 3.0. Але мы не будзем маўчаць. Мы не дазволім ім здушыць нашую творчасць і інавацыі. У нас моцная супольнасць. Невялікай групе людзей, якія баяцца новых тэхналогій, нас не перамагчы. Мы не адступім. Нас не запалохаць. Мы будзем змагацца за нашае права тварыць, укараняць інавацыі ў творчасць і пашыраць межы магчымага», — дадалі яны.
Читать на dev.by