На Apple падалі ў суд праз высокі кошт падпіскі на музычныя сэрвісы
Еўрапейская група па абароне правоў спажыўцоў Euroconsumer падала калектыўны пазоў супраць кампаніі ў Бельгіі, Італіі, Іспаніі і Партугаліі.
Арганізацыя абвінаваціла Apple у высокім кошце падпіскі на чужыя музычныя стрымінгавыя сэрвісы для карыстальнікаў iOS: «Apple не гуляла сумленна. Як буйны тэхналагічны гулец, кампанія злоўжывала сваёй уладай, навязаўшы дадатковыя зборы да 30% для неафіляваных музычных стрымінгавых сэрвісаў праз App Store».
Пазоўнік згадвае сярод сэрвісаў Spotify, Deezer, YouTube Music, SoundCloud, Amazon Music, Tidal і Qobuz. Паводле ацэнкі Euroconsumer, Apple атрымала каля 259 мільёнаў еўра на еўрапейскім рынку, а пацярпелымі сталі больш за 500 тысяч карыстальнікаў у ЕС.
Кампанія лічыць прэтэнзіі беспадстаўнымі, спасылаючыся на нядаўнія змены структуры камісій. Apple увяла зніжаную стаўку ў 15% для падпісак, якія дзейнічаюць больш за год. Аднак сэрвісы працягваюць сцвярджаць, што кампанія не выконвае сваіх умоў і працягвае спаганяць вышэйшыя камісіі.
Раней Еўракамісія аштрафавала Apple на 2 мільярды еўра за антыканкурэнтныя паводзіны, звязаныя з абмежаваннем магчымасцяў распрацоўшчыкаў інфармаваць карыстальнікаў аб альтэрнатыўных спосабах аплаты.
Читать на dev.by