Вярнула свой 2007-ы: у Facebook цяпер ёсць стужка з навінамі толькі ад сяброў
Facebook абнавіў укладку «Сябры», у якой будуць сабраны апдейты ад сяброў карыстальніка без алгарытмічнага смецця, што забіла асноўную стужку.
У гэтай укладцы не будзе публікацый, падабраных рэкамендацыйнымі алгарытмамі, такіх як рэкламны кантэнт і пасты ад выпадковых груп, — толькі пасты, сторыс, рылсы і дні нараджэння юзераў са спісу сяброў. Раней тут адлюстроўваліся запыты на сяброўства і рэкамендацыі сяброў. Новую функцыю ўжо пачалі запускаць у ЗША і Канадзе.
Сацсетка адзначыла, што з гадамі развівалася і імкнулася задавальняць новыя патрэбы карыстальнікаў, але «магія» зносін з сябрамі недзе згубілася. Цяпер яна вырашыла вярнуцца да вытокаў і абяцае на працягу гэтага года дадаць яшчэ больш фіч з мінулага.
Карыстальнікаў Instagram і Facebook аўтаматычна падпісалі на акаўнты Трампа і каманды, не могуць адпісацца
Карыстальнікаў Instagram і Facebook аўтаматычна падпісалі на акаўнты Трампа і каманды, не могуць адпісацца
Facebook блакуе паведамленні пра Linux як «пагрозу бяспецы» і іхніх аўтараў
Facebook блакуе паведамленні пра Linux як «пагрозу бяспецы» і іхніх аўтараў
Читать на dev.by