На «Горызонце» сказалі, калі можна будзе купіць першы беларускі планшэт

Напярэдадні 85-годдзя «Гарызонта» генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга Юрый Прадко распавёў аб тым, як у яго ідуць справы і як яго будуць развіваць. Інтэрв’ю узяла БелТА.

2 каментарыя

Серыйная вытворчасць планшэтаў пачнецца ўжо ў лістападзе. Масавыя пастаўкі ў крамы плануюцца ў снежні, да навагодніх святаў.

Паводле слоў Прадко, для іх зборкі закупілі спецыяльнае абсталяванне. «Для забеспячэння высокай якасці і адпаведнасці тэхналагічным патрабаванням для вытворчасці планшэтаў выкарыстоўваюцца чыстыя, амаль стэрыльныя пакоі — спецыяльныя памяшканні з кантраляваным мікракліматам і ўзроўнем забруджванняў», — распавёў ён. Супрацоўнікі ў гэтых памяшканнях носяць спецвопратку, а паветра пастаянна фільтруецца. Усё гэта выключае трапленне драбнейшых часціц, якія могуць пашкодзіць электронныя кампаненты. У аналагічных умовах на прадпрыемствах вырабляюцца ноўтбукі.

Прадко назваў «Гарызонт» адным з самых хутка растучых холдынгаў у Беларусі. Зараз тут узмацняюць аўтаматызацыю і рабатызацыю, каб павысіць прадукцыйнасць працы, скараціць выдаткі і выглядаць сучасна. Прадко дадаў, што супрацоўнікі праходзяць міжнароднае навучанне і атрымліваюць сертыфікаты.

За апошні год «Гарызонт» адкрыў тры новыя заводы, уключаючы вытворчасць прадукцыі з ШІ, якая ўжо выкарыстоўваецца ў многіх краінах. Гэты завод унікальны тым, што асноўную працу на ім выконваюць робаты, якія «хутчэй і танней». Там вырабляюцца тэлевізары асабліва вялікага памеру з дыяганаллю 116 цаляў і вагой прыкладна 100-120 кг — па габарытах яны з невялікі аўтамабіль, а каб перанесці адзін такі, патрэбна мінімум чатыры чалавекі. У бліжэйшай перспектыве плануецца падвоіць аб’ёмы — «Гарызонт» пашырае магутнасці, укараняе сучасныя тэхналогіі, ШІ, а таксама плануе адкрываць новыя вытворчасці.

«Гарызонт» запускае вытворчасць планшэтаў
Па тэме
«Гарызонт» запускае вытворчасць планшэтаў

Холдынг развівае напрамак спажывецкай электронікі, у якім прыярытэтам з’яўляецца ШІ. Напрыклад, адзначыў Прадко, мікрахвалёўкі хутка стануць шматфункцыянальнымі — акрамя асноўнай функцыі ў іх будзе канвекцыя для выпечкі, грыль, духоўка і аэрагрыль, а кіраванне будзе аўтаматызавана. Кантраляваць гатоўнасць ежы і тэмпературу будзе камера з ШІ. Карыстальніку будзе дастаткова сказаць, што ён хоча, а кіраваць працэсам можна будзе праз аплікацыю на тэлефоне або голасам. ШІ плануюць укараніць і ў іншыя кухонныя прылады.

Тэлевізары таксама будуць аснашчацца ШІ і стануць хатнімі асістэнтамі. Яны змогуць размаўляць з карыстальнікам, навучацца яго перавагам і дапамагаць у паўсядзённым жыцці. «Гэта новае пакаленне памочнікаў, якія стануць сябрам, партнёрам і членам сям'і. Мы ўжо пачалі працаваць у гэтым напрамку, і хутка будуць гатовыя новыя прадукты, магчыма, не ў гэтым годзе, але зусім хутка», — падзяліўся Прадко. Ён падкрэсліў, што новыя мадэлі ноўтбукаў і тэлевізараў прадпрыемства выпускае кожныя паўгода, пастаянна абнаўляючы і ўкараняючы інавацыі, «інакш мы хутка састарэем».

Зараз «Гарызонт» экспартуе прадукцыю ў 16 краін, уключаючы афрыканскія. Рынкі выбірае зыходзячы з патэнцыялу, колькасці насельніцтва і плацежаздольнасці. «Раней асноўнымі былі еўрапейскія рынкі, цяпер кампанія арыентуецца больш на краіны СНД, а таксама блізкаўсходняга рэгіёна і некаторыя іншыя дзяржавы далёкай дугі, у тым ліку Індыю», — адзначыў генеральны дырэктар. Так, доля экспарту ў ЕАЭС у апошнія гады вырасла з некалькіх працэнтаў да больш чым 40%. «Гарызонт» узмоцнена развівае экспарт і дыверсіфікуе рынкі, каб адаптавацца да санкцый і лагістычных складанасцяў.

«Гарызонт» і новыя беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЕС 
Па тэме
«Гарызонт» і новыя беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЕС
Журналісты наведалі рабатызаваную ШІ-вытворчасць «Гарызонта»
Па тэме
Журналісты наведалі рабатызаваную ШІ-вытворчасць «Гарызонта»

Читать на dev.by