На клавіятуры для Windows упершыню за 30 гадоў з'явіцца новая кнопка
Клавіятуру для ноўтбукаў і ПК пад кіраваннем Windows чакае першае змяненне ад 1994 года, піша The Verge. На ёй з’явіцца кнопка выкліку АІ-памочніка Microsoft Copilot.
Як адзначае выданне, Microsoft хоча, каб 2024-ы стаў годам камп’ютараў са штучным інтэлектам. У кампаніі называюць навінку паваротным момантам для Windows, якім некалькі дзесяцігоддзяў таму стала ўкараненне кнопкі «Пуск» для больш камфортнага ўзаемадзеяння з сістэмай.
Новая клавіша заменіць кнопку меню, якая звычайна размяшчаецца побач з правым Alt. Дакладнае размяшчэнне будзе адрознівацца ў залежнасці ад вытворцы і рынку. Пры націску будзе запускацца ўбудаваны ў Windows 11 асістэнт Copilot. Ён умее адказваць на запыты карыстальніка накшталт чат-бота ChatGPT і выконваць некаторыя дзеянні ўнутры сістэмы.
Калі Copilot яшчэ недаступны ў рэгіёне карыстальніка, то клавіша Copilot будзе выклікаць пошук Windows. Ці можна будзе выкарыстоўваць новую клавішу ў спалучэнні з іншымі, як клавішу Windows, пакуль невядома.
Якія менавіта вытворцы пачнуць выпускаць клавіятуры з клавішай Copilot, Microsoft абвесціць на выставе CES 2024 на наступным тыдні. Акрамя таго, кнопка з’явіцца на яе фірмовых гаджатах Surface.
Читать на dev.by