На Марсе знайшлі велізарныя паклады лёду ў раёне экватара

Даследчыкі навуковай місіі Еўрапейскага касмічнага агенцтва (EKA) Mars Express выявілі вялікую колькасць вадзянога лёду. Што праўда, да яго будзе цяжка дабрацца астранаўтам, якія прыляцяць на планету.

1 каментарый

15 гадоў таму зонд Mars Express выявіў незвычайны адклад мяккай пароды працягласцю амаль 5000 кіламетраў ля экватара планеты. Аб’ект назвалі Medusae Fossae Formation (MMF). Даследчыкі лічаць MMF паваротным момантам у гісторыі Марса. Навукоўцы мяркуюць, што вывяржэнне, якое стварыла фармацыю, выкінула ў атмасферу велізарную колькасць газаў і вадзяной пары.

Месцы верагоднага залягання лёду пад экватарам Марса. Крыніца: Planetary Science Institute.

MMF фармавалася на працягу 3 мільярдаў гадоў з патокаў лавы і пакрылася тоўстым пластом вулканічнага попелу. Сёння MMF з’яўляецца асноўнай крыніцай пылу для гіганцкіх сезонных пылавых бур. Даследаванне аб’екта радарам MARSIS прывяло да новага адкрыцця: MMF змяшчае не толькі пыл, але і значныя паклады вадзянога лёду.

Навукоўцы мяркуюць, што таўшчыня ледзянога пояса, пакрытага зацвярдзелым вулканічным попелам і сухім пылам, дасягае 3,7 кіламетра. Лёд не крышталёва чысты, а моцна забруджаны пылам. Аб’ёму выяўленай вады дастаткова, каб пакрыць усю паверхню планеты акіянам глыбінёй ад 1,5 да 2,7 метра.


Читать на dev.by