На адным з двух пунктаў пропуску з Літвой прыпынілі афарлменне транспарту (upd)
З 11:30 гадзін 19 жніўня на памежным пераходзе Каменны Лог — Мядзінінкай на мяжы з Літвой быў часова спынены пропуск аўтамабіляў і людзей у абодвух напрамках. Пра гэта паведаміў Дзяржпагранкамітэт у сваім Telegram-канале.
upd. Каля 14 гадзін афармленне аднавілі.
Прыпыненне афармлення патлумачылі наладкай праграмнага забеспячэння. На чыім баку праводзяцца работы — на беларускім ці літоўскім, не ўдакладняецца.
Аб часе іх завяршэння ведамства паведаміць дадаткова.
На сённяшні дзень гэта адзін з двух адкрытых пунктаў пропуску на мяжы з Літвой. Акрамя яго выехаць у суседнюю краіну можна праз Беняконі — Шальчынінкай.
Перавозчыкі скасоўваюць рэйсы паміж Мінскам і Вільняй, некаторыя бестэрмінова
Перавозчыкі скасоўваюць рэйсы паміж Мінскам і Вільняй, некаторыя бестэрмінова
Захраснуць можна на тыдзень: на мяжы з Польшчай сабралася рэкордная чарга
Захраснуць можна на тыдзень: на мяжы з Польшчай сабралася рэкордная чарга
Читать на dev.by