На дапамогу звольненым айцішнікам, якім пагражае дэпартацыя з ЗША, можа прыйсці іншая віза
Многія ІТ-спецыялісты прыязджаюць у ЗША па працоўнай візе H1-B, якую спансуе наймальнік. У ходзе леташніх скарачэнняў многія з іх засталіся без працы — і з 60 днямі на пошук новага працадаўцы, інакш яны маюць пакінуць краіну. Колькасць звольненых айцішнікаў у ЗША на пачатку снежня складала каля 90 тысяч чалавек. Паводле некаторых ацэнак, траціна з іх прыехала па працоўнай візе.
Многія ІТ-спецыялісты прыязджаюць у ЗША па працоўнай візе H1-B, якую спансуе наймальнік. У ходзе леташніх скарачэнняў многія з іх засталіся без працы — і з 60 днямі на пошук новага працадаўцы, інакш яны маюць пакінуць краіну. Колькасць звольненых айцішнікаў у ЗША на пачатку снежня складала каля 90 тысяч чалавек. Паводле некаторых ацэнак, траціна з іх прыехала па працоўнай візе.
Разам з тым ЗША абмяжоўваюць паводле нацыянальнай прыкметы колькасць выдаваных грын-карт. Праз гэта, напрыклад, некаторым выхадцам з Індыі прыйдзецца чакаць сваіх грын-карт больш за сотню гадоў, нягледзячы на тое, што іх заяўкі ўжо ўхваленыя. Прычым, паводле звестак амерыканскага Міністэрства нацбяспекі, у 2021 годзе 74% усіх ухваленых заявак на візу H1-B належалі менавіта грамадзянам Індыі, прыкладна такім жа адсотак быў у 2020-м.
Але ў ЗША ёсць яшчэ адная віза, дзякуючы якой імігранты могуць застацца ў краіне нават пасля заканчэння згаданага 2-месячнага тэрміну. Гэта віза EB-5 для замежных інвестараў, якая дазваляе знаходзіцца ў ЗША тым, хто ўкладзе немалую суму ў прадпрыемства з мінімум дзясяткам супрацоўнікаў-амерыканцаў.
Айцішнікі-індыйцы ў Крэмніевай даліне пратэстуюць супраць дыскрымінацыі пры выдачы віз
Каб прэтэндаваць на яе, трэба інвеставаць у краіну мінімум $1 050 000 — або $800 000, калі гэта праект у сельскай мясцовасці альбо ў рэгіёне з высокім узроўнем беспрацоўя.
Візавыя кансультанты яшчэ на пачатку снежня казалі, што ўжо пару месяцаў назіраюць усплёск цікавасці да гэтай візы сярод індыйцаў, якія жывуць як на радзіме, так і ў ЗША. Цяпер у іх ёсць магчымасць адначасова падаць заяўку па форме I-485 (на змену іміграцыйнага статусу або рэгістрацыю пастаяннага пражывання, то-бок на грын-карту) і на візу EB-5 — і такім чынам застацца ў краіне, не вяртаючыся дадому, нават калі ў іх няма працы. Прычым працэс у такім выпадку зойме ўсяго некалькі гадоў — нішто ў параўнанні з дзясяткамі гадоў, якія праз вялікую колькасць ахвотных індыйцам цяпер даводзіцца чакаць грын-карту.
Зрэшты, для большасці індыйскіх імігрантаў гэты варыянт не вельмі практычны. У іх папросту няма такіх грошай — і трапіць у ЗША яны хочуць якраз дзеля таго, каб зарабіць іх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.