Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

На рэпетытара Лівянта і яго сямейнікаў завялі крымінальную справу

Яны ў СІЗА.

2 каментарыя

Яны ў СІЗА.

Супраць кіраўніка адукацыйнага цэнтра «100 балаў», рэпетытара Яўгена Лівянта, ягонай жонкі Юліі Лівянт, дачкі Ганны Лівянт, яе мужа Мікіты Дразда і таксама супраць саўладальніка цэнтра «100 балаў» Аляксея Іванова завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць незалежныя медыя. 

Лівянта, яго сямейнікаў і Іванова перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Яўгена Лівянта затрымалі пры канцы снежня 2022 года. З ім запісалі відэа, на якім рэпетытар казаў пра свой удзел у так званых масавых беспарадках 2020 года і сяброўства ў Каардынацыйнай радзе. Яго двойчы асудзілі па адміністрацыйным артыкуле — на 14 і 10 сутак. Спачатку ён утрымліваўся на Акрэсціна. 

Там жа, на Акрэсціна, былі спачатку і сямейнікі Лівянта — іх таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах. 

Аляксею Іванову таксама для пачатку прысудзілі 14 сутак адміністрацыйнага арышту. На відэа ён прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Посадили из-за того, что 100 баллов может быть только у Коленьки :)
И его папы :)

Anonymous
Anonymous
-2

Ржали всей маршруткой, такие у вас шутки замечательные /s

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 студзеня 2023, 13:35