Супрацоўнікі кампаній у ПВТ не будуць плаціць падатак на звышпрыбытак — падатковая
Здаецца, атрымальнікі высокіх зп могуць выдыхнуць.
Чытачы падзяліліся з dev.by лістом падаткавікоў, адрасаваным сакратарыяту назіральнай рады ПВТ у адказ на запыт. У лісце гаворыцца, што падатак на звышпрыбытак (25% у частцы перавышэння 200 тыс. BYN на год) не будзе распаўсюджвацца на супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ. Падпісаўся пад тлумачэннем намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў.
Намеснік міністра спасылаецца на тое, што пад дзеянне нормы аб звышпрыбытках падпадаюць толькі прыбыткі, што абкладаюцца па стаўцы, прапісанай у п. 1 арт. 214 ПК.
ч. 1 арт. 214 ПК РБ
Стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб устанаўліваецца ў памеры трынаццаці (13) працэнтаў, калі іншае не вызначане гэтым артыкулам.
Для рэзідэнтаў ПВТ жа стаўка ў 13% была вызначаная іншымі нарматыўнымі актамі (у Дэкрэце № 8 прапісалі стаўку 9%, а з дапамогай паправак у ПК часова давялі да 13%). Таму пад артыкул аб звышпрыбытках і падвышанай стаўцы супрацоўнікі кампаній-рэзідэнтаў не падпадаюць. Такая логіка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя прыбыткі скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by