NASA абвясціла склад каманды астранаўтаў, якія паляцяць да Месяца

Касмічнае агенцтва абвясціла імёны чатырох астранаўтаў, якія прымуць удзел у месяцовай праграме — місіі Artemis-2.

1 каментарый

У склад месяцовай місіі ўвайшлі трое амерыканцаў Крысціна Кох, Віктар Гловер і Рыд Уайзмен, а таксама канадзец Джэрэмі Хансен. Яны стануць першымі людзьмі, якія здзейсняць палёт да Месяца больш як за 50 гадоў. Таксама ў экіпаж месяцовай місіі ўпершыню ўвойдуць жанчына, афраамерыканец і канадзец.

Злева направа: Крысціна Кох, Рыд Уайзмен (сядзіць), Віктар Гловер і Джэрэмі Хансен. Крыніца: NASA.

Палёт да Месяца адбудзецца не раней за лістапад 2024 года. Місія прадоўжыцца дзесяць дзён. Пасля запуску ракеты-носьбіта SLS (Space Launch System) карабель «Арыён» выйдзе на эліптычную арбіту, якая пройдзе на вышыні да 2900 кіламетраў над Зямлёй. Затым «Арыён» наблізіцца да Месяца, але не стане выходзіць на ягоную арбіту, а вернецца на Зямлю. У ходзе Artemis-3 астранаўты плануюць высадзіцца на Месяцы.

Зрабіце хайрынг эфектыўным — заходзьце на jobs.dev.by і закрывайце хутка самыя гарачыя пазіцыі

NASA апублікавала фота «мядзведзевай пысы» на Марсе
Па тэме
NASA апублікавала фота «мядзведзевай пысы» на Марсе
NASA плануе ў 2027 годзе стварыць тэрмаядзерны рухавік для далёкіх касмічных палётаў
Па тэме
NASA плануе ў 2027 годзе стварыць тэрмаядзерны рухавік для далёкіх касмічных палётаў
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»
Па тэме
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»

Читать на dev.by