Нашто купляць прадукт, а каманду адпраўляць на мароз? Разбіраем кейс Apalon

Свае гіпотэзы выказалі эксперты венчурнага рынку.

17 каментарыяў

Мінскі офіс Apalon закрыюць пасля таго, як інтэлектуальную ўласнасць мацярынскай кампаніі Mosaic Group купіла італьянская ІТ-кампанія Bending Spoons. Умовы ўгоды не раскрываюцца, але, паводле інфармацыі крыніц Bloomberg, Mosaic ацанілі ў $100+ млн. Угоду плануецца закрыць пры канцы гэтага квартала.

Каманда Mosaic Group пакупніку не спатрэбілася, таму яна будзе звольненая. Пад скарачэнне ў лютым-сакавіку падпадае і беларуская каманда Apalon (100+ чалавек). 

Але ў чым сэнс набыцця IP без супрацоўнікаў, якія яе абслугоўваюць? Сярод супрацоўнікаў Apalon ходзіць версія, што новыя прадукты спатрэбіліся пакупніку для выхаду на IPO. Мы пагутарылі з экспертамі ў галіне інвестыцый і спыталі іх меркаванне.

«У пакупніка могуць быць свае распрацоўшчыкі, якім перададуць справы»

Кірыл Голуб мяркуе, што сэнсаў можа быць з дзясятак. Напрыклад:

  • Самі прадукты (правы на код, дызайн, нейкія спецыяльныя інтэрфейсныя рашэнні, калі яны ёсць і абаронены);
  • Старонкі/профілі прадуктаў у сторах (App Store, Google Play) або ў розных маркетплэйсах, лістынгах і да т. п. (калі гэта не мабільныя праграмы) + іх сайты/старонкі на вэб-сайтах;
  • Аўдыторыя, якая гэтымі прадуктамі карыстаецца, + патэнцыйная аўдыторыя, якая бачыць / наведвае / неяк інакш узаемадзейнічае з сайтамі/старонкамі гэтых прадуктаў;
  • Выручка, якую генеруюць гэтыя прадукты.

Рэальныя ж прычыны знае толькі сам пакупнік. Звальненне супрацоўнікаў можа азначаць толькі тое, што ў пакупніка ёсць свае распрацоўшчыкі, якім старая каманда проста перадасць справы.

«Купля перад IPO? Цалкам лагічна»

Некалькі версій і ў Ігара Маханька.

— Тут можа быць шмат варыянтаў. Напрыклад, у пакупніка вялікая каманда ўжо ёсць, на цяперашніх прадуктах задач недастаткова, і такім чынам (з дапамогай куплі дадатковых прадуктаў без каманды) можна пазбегнуць лэй-офаў. Магчыма, прадукты Apalon настолькі mature, што не патрабуюць вялікай каманды для развіцця і падтрымкі.

Да таго ж мы не ведаем, наколькі прыбытковым быў Apalon: магчыма, пакупнік не бачыў сэнсу ў пагадненні, калі б атрымліваў не толькі прыбыткі ад праграм, але і выдаткі на заробкі.

Можа быць і такое, што пакупніку патрэбныя не столькі праграмы Apalon, колькі карыстальнікі, якіх яны змогуць перанакіраваць на іншыя свае праграмы.

Угода ў цэлым незвычайная: купілі IP без людзей. Але яна лагічная ў тым ключы, што 2023 і 2024 — гэта гады павелічэння прадукцыйнасці работнікаў і памяншэння памеру каманд. І гэта цікавы падыход — аб’яднаць дзве кампаніі па колькасці працы, але не па колькасці работнікаў.

Купля перад IPO? Цалкам лагічна: павялічыць рэвен’ю, не павялічваць костаў.

«Можа, у нармальны час кампанія каштавала „ярд“»?

Валер Астрынскі выказаў здагадку, што кампанія ў складаны перыяд памяншае выдаткі і распрадае напрамкі, якія не генеруюць прыбытку. 

— Для пакупніка інтэлектуальная ўласнасць без каманды мае сэнс, калі пакупка вельмі танная, — кажа Валерый. — Вы пішаце, што Mosaic ацанілі ў $100+ млн. Але можа, у нармальны час гэтая кампанія каштавала «ярд»? Што да звальненняў: скарачэнні ў ІТ ідуць ва ўсім свеце, і ў першую чаргу кампаніі пазбаўляюцца затратных і таксічных актываў.

«Звальняючы каманду, робяць літаральна cash cow»

А вось Юрый Мельнічак лічыць, што інтэлектуальная ўласнасць Mosaic Group для новых уладальнікаў можа быць накшталт cash cow.

— Калі памеркаваць кошт угоды ў $100-200M (у навінах пішуць «> $100M»), то гэта дзесьці 1-3 гадавыя выручкі праграм Apalon. Фактычна купляюць праграмы, ацэньваючы іх па discounted cash flow.

Звальняючы каманду, робяць літаральна cash cow. Зразумела, што са звольненай камандай праграмы перастануць развівацца.

Таму мой прагноз: яшчэ і манетызацыю ў саміх праграмах выкруцяць на максімум, каб зняць пабольш грошай c праграм, якія будуць паступова загінацца.

Мяркуючы па чутках пра будучы IPO Bending Spoons, гэта яшчэ і карысна, каб падняць карыстальніцкую базу, выручку і, адпаведна, кошт кампаніі на IPO.

Для нас у Rainbow гэтая ўгода, вядома, выдатная навіна. Мінус два канкурэнты — Clime і Weather Live (праграмы пра надвор’е Араlon — dev.by). Да таго ж вызваліліся людзі, якіх патэнцыйна можна наняць.

Дарэчы, хто хоча ў нас працаваць, напішыце Аляксандру Мацвеенку на am@rainbow.ai.


Чытачы! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 нашая каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць, нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. У 2023 нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і моцна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700?

Падтрымайце нас:

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
По теме
Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
Уся каманда Apalon застаецца без працы? Кампанію прадаюць без супрацоўнікаў
Па тэме
Уся каманда Apalon застаецца без працы? Кампанію прадаюць без супрацоўнікаў

Читать на dev.by