Наколькі вялікія даплаты за прадукцыйнасць атрымліваюць айцішнікі ў ЗША?
Аналітыкі кампаніі Dice, якая даследуе амерыканскі ІТ-рынак, спыталі ў мясцовых айцішнікаў, наколькі вялікую даплату да заробку ім даюць кампаніі за высокую прадукцыйнасць.
У большасці выпадкаў узнагарода за выдатную працу зусім не вялікая. У 78% рэспандэнтаў паказчык не перавышае 5%. Толькі 6% апытаных ІТ-спецыялістаў атрымалі +10% ад памеру свайго заробку. Толькі прыкладна ў 4% выпадкаў кампаніі расшчодрыліся на 20% або больш.
Паводле апошняга даклада Dice Tech Salary Report, сярэдні заробак у амерыканскім ІТ у 2022 годзе складаў $111 348 на год. Пры гэтым 30% айцішнікаў былі ў той ці іншай меры незадаволеныя лічбамі ў разлікоўніку — годам раней такіх было 28%. Даплата за прадукцыйнасць нароўні з іншымі бонусамі можа моцна павысіць задаволенасць айцішнікаў сваёй узнагародай у цэлым, а яе адсутнасць — падштурхнуць да пошуку менш скнарлівага працадаўцы, адзначае Dice.
Читать на dev.by