Названы самыя папулярныя сацсеткі ў беларусаў
Найпапулярнейшай сацсеткай на беларускім рынку стаў TikTok — за год яго аўдыторыя ў краіне вырасла на +10%. Такія дадзеныя былі прадстаўлены на нядаўняй канферэнцыі па медыйнай і відэарэкламе ад лічбавага агенцтва AMDG, піша belretail.by.
Асноўнае ядро аўдыторыі TikTok — карыстальнікі 18-34 гадоў. Instagram наадварот губляе пазіцыі сярод моладзі — мінус 5%, і яго аўдыторыя робіцца старэйшай (ад 25 да 44 гадоў).
«ВКонтакте» захоўвае стабільны аб’ём аўдыторыі — каля 1,3 млн карыстальнікаў. Ядро — карыстальнікі 25-44 гадоў. Аўдыторыя «Одноклассников» у параўнанні з 2024 годам паменшылася на 20% і ў асноўным знаходзіцца ў дыяпазоне 35-54 гадоў.
Жанчыны складаюць больш за 60% карыстальнікаў кожнай пляцоўкі — акрамя TikTok, дзе пераважаюць мужчыны.
У ЗША ўпершыню стрымінг глядзяць больш тэлебачання, а навіны даведваюцца часцей з сацсетак
У ЗША ўпершыню стрымінг глядзяць больш тэлебачання, а навіны даведваюцца часцей з сацсетак
Амаль палова моладзі аддала б перавагу жыць у свеце без інтэрнэту
Амаль палова моладзі аддала б перавагу жыць у свеце без інтэрнэту
СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
Читать на dev.by