«Не совайцеся»: кіраўнік NASA папярэдзіў пра месяцовую гонку паміж ЗША і Кітаем
Кіраўнік NASA Біл Нэльсан заявіў пра крытычную важнасць апынуцца першымі на Месяцы, апярэдзіўшы Кітай.
Паводле слоў Нэльсана, ЗША і Кітай канкуруюць за месца на Месяцы, і Пекін можа апярэдзіць Вашынгтон і заявіць свае правы на Паўднёвы полюс Месяца. «Вось фатаграфія кратараў Паўднёвага полюса Месяца, тое, куды збіраемся мы і куды збіраецца Кітай <…> Такая колькасць кратараў робіць яго небяспечным, пасадку можна зрабіць толькі ў некалькіх месцах і, як я ўжо казаў, я хвалююся, што Кітай апынецца там першым і абвесціць гэта сваёй тэрыторыяй і скажа нам — не совайцеся», — заявіў ён.
Выбар месца пасадкі не выпадковы — на гэтым участку Месяца ёсць вада ў выглядзе лёду. Раней пры канцы 2020 года кітайская станцыя «Чан’э-5» даставіла на Зямлю ўзоры месяцовага грунту, у якім выявілі ваду. Кітайскія вучоныя вывучылі грунт і ацанілі ягоны хімічны склад. Паводле ацэнак даследчыкаў, запасы вады ў гэтай частцы Месяца могуць дасягаць 2,7×1014 кг (270 мільярдаў тон).
Читать на dev.by