Нямецкае МЗС прапанавала ўвесці падатак на абнаўленні iOS у Еўропе

Жаданне Дональда Трампа абкласці ўвесь свет мытамі, здаецца, будзе сустрэта ўзаемнасцю. Напрыклад, міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербок прапанавала ўвесці збор на праграмныя абнаўленні для амерыканскіх смартфонаў, піша Stuttgarter Zeitung.

3 каментарыя

«Калі іншыя, як сёння, раптам прапануюць увесці 25%-ыя мыты, то і мы можам задзейнічаць увесь наш арсенал інструментаў. Як часта мы абнаўляем нашы iPhone? Калі дадаць да кожнага абнаўлення ўсяго дзесяць цэнтаў, гэта прынясе Еўропе значныя даходы, хоць камусьці гэта можа і не спадабацца», — адзначыла палітык на канферэнцыі ў Берліне на мінулым тыдні. Так яна адрэагавала на заяву прэзідэнта ЗША аб увядзенні з красавіка 25%-х мыт на ўвесь імпарт аўтамабіляў.

Тым часам, паводле Politico, ЕС рыхтуе меры супраць амерыканскіх тэхналагічных і фінансавых карпарацый у адказ на мыты Трампа. Яны могуць быць накіраваны супраць Google, Amazon і J.P. Morgan. Сярод магчымых крокаў:

  • узмацненне рэгулявання ІТ-кампаній,
  • увядзенне новых падаткаў для амерыканскіх банкаў,
  • запаволенне выдачы бізнес-ліцэнзій,
  • падаткі на фінансавыя транзакцыі і лічбавыя сэрвісы.

Акрамя таго, на гэтым тыдні Еўракамісія павінна вырашыць, ці парушаюць Apple і Meta «Закон аб лічбавых рынках».

У Канады ёсць «ядзерная зброя» ў гандлёвай вайне з ЗША — забаніць Pornhub
Па тэме
У Канады ёсць «ядзерная зброя» ў гандлёвай вайне з ЗША — забаніць Pornhub
У ЗША выпускнікі не могуць знайсці працу з-за тарыфных войнаў Трампа і хаосу ў дзяржсектары
Па тэме
У ЗША выпускнікі не могуць знайсці працу з-за тарыфных войнаў Трампа і хаосу ў дзяржсектары
Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Google у адказ на мыта Трампа, у Канадзе адмовіліся ад Starlink
Па тэме
Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Google у адказ на мыта Трампа, у Канадзе адмовіліся ад Starlink

Читать на dev.by