Neuralink ужывіла чып у мозг другога пацыента

Кіраўнік Neuralink Ілан Маск паведаміў, што другі ў гісторыі кампаніі пацыент атрымаў мазгавы імплант для аднаўлення нервовых функцый. У планах Neuralink на гэты год ужывіць імпланты яшчэ васьмі пацыентам.

1 каментарый

«Я не хачу сурочыць, але падобна, з другім імплантам усё прайшло вельмі добра. Там шмат сігналаў, шмат электродаў. Усё працуе вельмі добра», — паведаміў Маск. Паводле слоў бізнэсоўца, у пацыента была траўма спіннога мозгу.

У часе аперацыі невялікую прыладу памерам з манету злучаюць з дапамогай 1024 электродаў з галаўным мозгам. Паводле слоў Ілана Маска, другі пацыент атрымаў такі ж імплант, які быў усталяваны ў першага пацыента: ён разлічаны на працу не менш як 400 электродаў.

Першы пацыент Ноланд Арбаў атрымаў імплант у студзені гэтага года. Аднак некаторая частка ўжыўленых электродаў страціла кантакт з мозгам. Праз гэта спецыялістам Neuralink прыйшлося кампенсаваць змены наладжваннем алгарытму інтэрпрэтацыі нервовых імпульсаў у кіроўныя каманды. Пры канцы сакавіка кампанія паказала, як Арбаў гуляе ў шахматы сілай думкі.

Neuralink скасавала аперацыю па ўжыўленні чыпа другому пацыенту
Па тэме
Neuralink скасавала аперацыю па ўжыўленні чыпа другому пацыенту
Першы пацыент Neuralink расказаў, як жыве з нейрачыпам
Па тэме
Першы пацыент Neuralink расказаў, як жыве з нейрачыпам
Регулятор разрешил Neuralink вживить нейрочип второму добровольцу
По теме
Регулятор разрешил Neuralink вживить нейрочип второму добровольцу

Читать на dev.by