Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Першы пацыент Neuralink расказаў, як жыве з нейрачыпам

Першы пацыент з нейраімплантам кампаніі Нолан Арбау расказаў пра сваё паўсядзённае жыццё: ён карыстаецца чыпам амаль штодня і натхнёны сваім удзелам у эксперыменце.

1 каментарый

Паводле слоў Арбау, ён выкарыстоўвае чып для адпраўкі паведамленняў у X, адказаў на электронныя лісты, чытання коміксаў і наведвання сайта, з дапамогай якога ён вучыць японскую мову. Мужчына таксама ўжываў яго пры рэзервацыі нумара ў гатэлі, калі наведваў штаб-кватэру Neuralink.

«Аднойчы я заснуў у часе яго выкарыстання, і курсор рухаўся, калі я спаў, і ўсё яшчэ пстрыкаў. Я заснуў прыкладна на пяць хвілін, а калі прачнуўся, на камп’ютары было адкрыта каля 10 розных праграм», — расказаў Арбау. Курсор у такіх выпадках можна выключыць.

Мужчына карыстаецца імплантам амаль штодня, часам ад самай раніцы да позняга вечара. Ад чатырох да васьмі гадзін на дзень сыходзіць на заняткі са спецыялістамі ў галіне нейракамп’ютарнага інтэрфейсу. Гэта неабходна для пошуку і ліквідацыі памылак у працы чыпа.

Арбау прызнаецца, што імплант значна палепшыў яго жыццё і дазволіў «уз’яднацца» са светам, сябрамі і сям’ёй. «Я адчуваю, што раблю значную працу. Я адчуваю, што нешта, што я раблю кожны дзень, назаўжды паўплывае на людзей пасля гэтага, і гэтага дастаткова, каб падтрымліваць мяне ў пастаянным бадзёрым настроі», — сказаў ён.

Пацыента Neuralink паралізавала ніжэй за плечы восем гадоў таму, калі ён стукнуўся галавой пры скачку ў ваду. На пачатку гэтага года ў яго мозг ужывілі імплант Neuralink. Мужчына пагадзіўся на тое, каб нейрачып застаўся ў яго мозгу год. Пасля гэтага будзе вырашана, ці дэактываваць, ці выдаліць яго. Арбау заявіў, што хутчэй за ўсё захавае чып або пяройдзе на новую версію імпланта, калі яна з’явіцца.

Регулятор разрешил Neuralink вживить нейрочип второму добровольцу
Регулятор разрешил Neuralink вживить нейрочип второму добровольцу
По теме
Регулятор разрешил Neuralink вживить нейрочип второму добровольцу
У мазгавых чыпаў Neuralink праблемы з электродамі. Іх заўважылі яшчэ ў часе выпрабаванняў на жывёлах
У мазгавых чыпаў Neuralink праблемы з электродамі. Іх заўважылі яшчэ ў часе выпрабаванняў на жывёлах
Па тэме
У мазгавых чыпаў Neuralink праблемы з электродамі. Іх заўважылі яшчэ ў часе выпрабаванняў на жывёлах
Пацыент з чыпам Neuralink абгульвае здаровых людзей у Mario Kart і Civilization VI
Пацыент з чыпам Neuralink абгульвае здаровых людзей у Mario Kart і Civilization VI 
Па тэме
Пацыент з чыпам Neuralink абгульвае здаровых людзей у Mario Kart і Civilization VI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Bobik Gavkalo
Bobik Gavkalo Грызу кости в БУДКА_У_ЗАБОРА
0

Мею надзею што калі я буду няздольны, будзе мажлівасць такі чып карыстаць