«Ніхто нават не адгукаецца на рэзюмэ». Як шукаюць працу ў ІТ у Польшчы

Апошнім часам ізноў загаварылі пра цяжкасці пошуку працы ў ІТ. Канал Dzik Pic сабраў каментары чытачоў, якія могуць праілюстраваць цяперашнюю сітуацыю.

15 каментарыяў

«Шукаў працу адзін месяц»

— Дата-інжынер. Шукаў працу летась у кастрычніку і знайшоў за месяц.

Мае назіранні: са 100-200 водгукаў па факце пад вакансію пасуе 10%-15%. Плюс да ўсяго, калі хочаце знайсці працу тут, вучыце польскую. Адразу х2 вакансій, а без яе вы будзеце атрымліваць амаль 80% адмоў пасля скрынінгу, калі паспрабуеце пашукаць на польскім рынку. Веданне толькі англійскай мовы ўжо не коціць.

Яшчэ важнае рэзюмэ. Некаторыя робяць поўны шлак і не могуць заплаціць $50 за тое, каб ім дапамаглі пісьменна скласці. Пасля абноўленага рэзюмэ з 22 водгукаў я атрымаў 18 запрашэнняў на сумоўі.

— Таксама шукаў працу актыўна роўна месяц, імкнучыся ігнараваць нашыя кампаніі. Да гэтага — пару месяцаў асабістых водгукаў і сумоўяў з мэтай прамацаць рынак і патаргавацца з меркаваным контрагентам на тэму зарплаты.

«Вакансій нікчэмна мала»

— Заканчваю польскі ўніверсітэт, на польскай, па камп’ютарнай інжынерыі. І на Upwork-у пару тысяч падняў (што праўда, у асноўным, па скрэйпінгу), і пет-праекты пішу, гуляючыся з вектарнымі базамі плюс LangChain. Ну, там можна без канца назвы тэхналогій укідваць…

Ніхто нават не адказвае на рэзюмэ. Адзін раз адказалі, чакаў — інтэрв’ю/чаго-небудзь па выніку не было. Дый вакансій нікчэмна мала. Ды хоць бы на стажыроўку хто ўзяў, платную або бясплатную, і тут даволі мёртва. Думаю ўжо на трасу пайсці, можа, больш выхлапу выйдзе.

«Заскокваеш у тое, што ёсць, або на мароз»

— Пры канцы вясны 2024 года шукаў працу. Цяпер праходзіш па 3-4 этапы, пакуль аўтсорс-кантора выкаціць офер. Дык вось, адзін офер прыйшоў у красавіку, другі — пры канцы траўня, а трэці — на пачатку жніўня. Сітуацыя такая, што заскокваеш у тое, што ёсць, або на мароз.

— Знаёмы фулстэк з 15+ гадамі вопыту шукаў працу паўгода. Я вырашыў ужо нават не спрабаваць, спрабую сябе ў тым, што сапраўды падабаецца — АІ музыка, відэа. Абяцаюць прыход АІ на ўзроўні стаф-інжынера ў найбліжэйшыя 1-2 гады. Увогуле, задумайцеся, чым бы вы яшчэ маглі заняцца, акрамя ІТ, лішнім не будзе.

«Часам варта праявіць гнуткасць»

— Пошук палякаў у ІТ — асобная забава. Яны не гатовыя працаваць інакш, чым усе ў іх краіне (ад 7 раніцы і да 16 гадзіны). Сазвоны з Амерыкай — ой не-е-е-е, вы што, я не магу раз на тыдзень з заказчыкам сазваніцца. Вядома, work-life balance, аніхто на яго не прэтэндуе. Але калі ты паўгода без працы, часам варта праявіць гнуткасць.

— Знаёмыя рэкруцёры не могуць вакансіі пазакрываць. На пытанне, як яны гэта прымудраюцца рабіць з парай сотняў водгукаў на вакансію, адказ адзін: куча людзей, якія пад вакансію не пасуюць. Проста людзі дасылаюць водгукі на ўсё запар. Раней за гэтым былі заўважаныя выхадцы з Усходу, але цяпер, відаць, гэта ўсюды так.

— Кожны распрацоўшчык мае задаць сабе пытанне: ці трапляю я ў топ 50-60% распрацоўшчыкаў у сваёй кампаніі? І калі не, то найбліжэйшымі гадамі, магчыма, трэба будзе шукаць новую працу. І так ва ўсіх кампаніях. І калі цяпер ужо ёсць негатыўная тэндэнцыя на рынку, то з гадамі яна будзе ўсё горшаць і горшаць. І ўсе распрацоўшчыкі ніжэйшыя за нейкі bottom line будуць выбываць з рынку.

Заробкі не растуць, «плюшкі» ўрэзваюць, вялікі попыт на сеньёраў. Што адбываецца ў польскім ІТ
Па тэме
Заробкі не растуць, «плюшкі» ўрэзваюць, вялікі попыт на сеньёраў. Што адбываецца ў польскім ІТ
Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак
Па тэме
Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак
«У офісе пасля 16-17 пуста». 5 гісторый айцішнікаў пра працу ў польскіх кампаніях
Па тэме
«У офісе пасля 16-17 пуста». 5 гісторый айцішнікаў пра працу ў польскіх кампаніях

Читать на dev.by