Nintendo паказала Switch 2. Што вядома пра навінку
Кампанія пакзала доўгачаканую Nintendo Switch 2, новую версію папулярнай гібрыднай кансолі. У гаджата палепшаны дызайн, павышаная прадукцыйнасць і функцыянальнасць. Расказваем, што вядома пра навінку.
Кампанія пакзала доўгачаканую Nintendo Switch 2, новую версію папулярнай гібрыднай кансолі. У гаджата палепшаны дызайн, павышаная прадукцыйнасць і функцыянальнасць. Расказваем, што вядома пра навінку.
Дызайн
У цізерным трэйлеры кампанія паказала дызайн кансолі, які нагадвае арыгінал, але з шэрагам прыкметных паляпшэнняў. Switch 2 захоўвае гібрыдную канцэпцыю, дазваляючы гуляць як на тэлевізары, так і ў партатыўным рэжыме. Кансоль абсталяваная павялічаным экранам і магнітнымі мацаваннямі для кантролераў Joy-Con, якія цяпер будуць мацавацца да бакавых бакоў прыстаўкі з дапамогай магнітаў. З’явіўся другі порт USB-C на верхняй частцы кансолі, быў захаваны раздым для навушнікаў, а падстаўка цяпер рэгулюецца.
Тэхнічныя характарыстыкі
Дакладныя тэхнічныя характарыстыкі Switch 2 пакуль не раскрытыя, але ёсць мноства чутак і ўцечак. Мяркуецца, што кансоль будзе значна магутнейшая за свайго папярэдніка. Чакаецца, што яна будзе мець 12 ГБ аператыўнай памяці (хоць некаторыя крыніцы кажуць пра 8 ГБ), 256 ГБ унутранай памяці (раней згадвалася 64 ГБ), 8-цалёвы дысплэй, працэсар ARM Cortex-A78AE з васьмю ядрамі і графічны працэсар NVIDIA TEGRA239. Кансоль, верагодна, будзе падтрымліваць тэхналогію NVIDIA DLSS, забяспечваючы разрознасць 1080p ўупартатыўным рэжыме і 4K пры падключэнні да док-станцыі. Важна адзначыць, што ва ўцечках ёсць супярэчнасці, таму дакладныя характарыстыкі будуць абвешчаныя на Nintendo Direct 2 красавіка.
Сумяшчальнасць кансолі
Адным з ключавых момантаў з’яўляецца зваротная сумяшчальнасць Switch 2 з гульнямі для арыгінальнай Switch. Новая кансоль будзе падтрымліваць як фізічныя, так і лічбавыя версіі гульняў для Switch. Аднак Nintendo папярэджвае, што некаторыя гульні могуць быць не цалкам сумяшчальнымі або не падтрымлівацца новай сістэмай. Акрамя таго, для Switch 2 распрацоўваюцца эксклюзіўныя гульні. У цізерным трэйлеры быў паказаны новы Mario Kart, які, верагодна, стане адной з першых гульняў для новай кансолі.
Колькі каштуе
Афіцыйная цана Nintendo Switch 2 пакуль не абвешчаная, але аналітыкі мяркуюць, што яна складзе каля $400. Гэтая цана вышэйшая за стартавую цану арыгінальнай Switch ($300), але цалкам разумная для магутнейшай версіі. Аналітык Ёст ван Друнен назваў $400 долараў «важным псіхалагічным парогам», мяркуючы, што вышэйшая цана можа знізіць продажы кансолі. Некаторыя аналітыкі дапускаюць магчымасць павышэння цаны да $500 у выпадку абмежаванай прапановы.
Калі выйдзе
Чакаецца, што прылада выйдзе ў першай палове гэтага года, хоць дакладная дата пачатку продажаў будзе абвешчаная на Nintendo Direct 2 красавіка. Сусветны тур з дэманстрацыяй кансолі пачнецца 4 красавіка ў Нью-Ёрку і Парыжы з наступнымі мерапрыемствамі ў розных гарадах Паўночнай Амерыкі, Еўропы, Азіі і Акіяніі. Для ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах неабходны уліковы запіс Nintendo. Расклад мерапрыемстваў можна знайсці на сайце кампаніі.
Перспектывы і канкурэнцыя
У адрозненне ад сітуацыі ў 2017 годзе, калі выйшла першая Switch, цяпер на рынку партатыўных кансоляў назіраецца мацнейшая канкурэнцыя. Steam Deck: Valve, уладальнік крамы Steam, паспяхова прадае свае «партатыўныя ПК» Steam Deck, якія таксама арыентаваныя на партатыўны геймінг. Іншыя вытворцы — Sony і Microsoft — таксама праяўляюць цікавасць да выпуску партатыўных гульнявых прылад. Высокая цана на Switch 2 можа паставіць яе ў адзін цэнавы сегмент з магутнейшымі кансолямі, такімі як PS5 і Xbox Series X, і гібрыдны фармат не стане перавагай у выпадку высокага кошту навінкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.