Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі за квантавыя даследаванні
Прэмію атрымала група навукоўцаў «за адкрыццё квантавага тунелявання на макраўзроўні і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».
Прэмію атрымала група навукоўцаў «за адкрыццё квантавага тунелявання на макраўзроўні і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».
Прэмію атрымала група навукоўцаў «за адкрыццё квантавага тунелявання на макраўзроўні і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».
Лаўрэатамі прэміі 2025 года сталі Джон Кларк (Вялікабрытанія), Мішэль Дэворэ (Францыя) і Джон Марцініс (ЗША). Даследаванні навукоўцаў паказалі, што квантавыя эфекты могуць праяўляцца ў сістэмах, значна большых за атамныя памеры — напрыклад, у звышправодных катушках з так званымі джозефсанаўскімі кантактамі.
Эксперыменты даследчыкаў давялі, што з’явы, якія раней назіраліся толькі на ўзроўні мікрачасціц, можна зафіксаваць у макраскапічных прыладах, бачных няўзброеным вокам.
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта, праца лаўрэатаў дапамагла адказаць на адно з ключавых пытанняў сучаснай фізікі: які максімальны памер сістэмы, у якой захоўваюцца квантава-механічныя эфекты.
Адкрыццё стала фундаментам для будучыні квантавых тэхналогій. Менавіта на прынцыпах, адкрытых Кларкам, Дэворэ і Марцінісам, сёння будуюцца прылады для захоўвання і апрацоўкі квантавай інфармацыі — прататыпы будучых квантавых камп’ютараў.
У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Джон Хопфілд і Джэфры Хінтан — піянеры нейрасеткавых даследаванняў, якія заклалі асновы сучаснага машыннага навучання. У 2025-м увага камітэта зноў звернута да фундаментальнай фізікі, якая злучае квантавую тэорыю з інжынернымі практыкамі.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Кожны лаўрэат атрымае медаль, дыплом і грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў шведскіх крон (каля $1,17 мільёна даляраў ЗША).
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
дайте им прошлогоднюю премию также