Новая прылада дазваляе кіраваць камп’ютарамі языком і рухамі галавы
Кампанія Augmental распрацавала зубную капу MouthPad, якая дае магчымасць паралізаваным людзям карыстацца гаджатамі, такімі як ПК або смартфоны, пры дапамозе рухаў языка і галавы, расказвае Interesting Engineering.
Капа абсталяваная тачпадам з датчыкамі, якія счытваюць рухі языка, і працуе праз Bluetooth. Яны разам з паваротамі галавы пераўтвараюцца ў сігналы для перамяшчэння курсора, націскаў і пракруткі на экране.
Капа вельмі тонкая — усяго 0,7 мм таўшчынёй, прылягае да паднябення і амаль не бачная збоку. Прылада вырабляецца індывідуальна з сертыфікаваных стаматалагічных матэрыялаў з дапамогай 3D-друку. Батарэі хапае на 5 гадзін бесперапыннай працы, на зарадку сыходзіць дзве гадзіны.
Сярод карыстальнікаў MouthPad — людзі з пашкоджаннямі хрыбетніка, у якіх абмежаваная магчымасць рухаць галавой або рукамі, уключаючы геймераў і праграмістаў. Яны пазітыўна адклікаюцца пра прыладу. У найбліжэйшыя гады распрацоўшчыкі хочуць зрабіць тэхналогію даступнай для шырэйшага кола людзей.
Читать на dev.by