Новыя звальненні? Тысячам супрацоўнікаў Meta далі дрэнныя адзнакі на перфоманс-рэв’ю
Судзячы з усяго, Meta рыхтуецца да новага раўнда звальненняў. Як паведамляе Wall Street Journal, тысячы супрацоўнікаў атрымалі «незалік» па выніках нядаўняга ацэньвання прадукцыйнасці.
Судзячы з усяго, Meta рыхтуецца да новага раўнда звальненняў. Як паведамляе Wall Street Journal, тысячы супрацоўнікаў атрымалі «незалік» па выніках нядаўняга ацэньвання прадукцыйнасці.
Кіраўніцтва, паводле слоў крыніц выдання, чакае, што дрэнныя вынікі рэв’ю падштурхнуць некаторых супрацоўнікаў да пошуку іншай працы і сыходу з кампаніі найбліжэйшымі тыднямі. Як сігнал да дзеяння ўспрымаюць дрэнную ацэнку і самі супрацоўнікі.
Адмоўныя адзнакі, якія кажуць пра тое, што чаканая кампаніяй прадукцыйнасць не дасягнутая, атрымала прыкладна 10% супрацоўнікаў — больш, ніж у папярэднія гады. Тым, хто двойчы запар атрымлівае дрэнную адзнаку, даюць план павышэння прадукцыйнасці — і звычайна гэта галоўныя кандыдаты на вылет.
У снежні Insider пісаў, што Meta ўдвая павысіла план па колькасці супрацоўнікаў, якія па выніках штогадовага ацэньвання працы маюць быць аднесеныя да дзвюх ніжэйшых па прадукцыйнасці катэгорый. Таксама кампанія хоча «выраўнаваць» арганізацыйную структуру і паменшыць колькасць менеджараў сярэдняга звяна.
Работал лет 8 назад на американскую компанию из из офиса в РБ и у них всегда было два запасных сотрудника и в конце каждого полугодия двоих самых слабых увольняли. Платили хорошо и работа была интересная. Но неоднозначно воспринимались были такие игры в форт баярд.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 лютага 2023, 14:30
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Работал лет 8 назад на американскую компанию из из офиса в РБ и у них всегда было два запасных сотрудника и в конце каждого полугодия двоих самых слабых увольняли. Платили хорошо и работа была интересная. Но неоднозначно воспринимались были такие игры в форт баярд.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 лютага 2023, 14:30
this is called: cut the throat of the weaker among the best
Голодные игры. Такого даже в совке не было. А люди и рады рабами быть. Капитализм