Новы сайт паказвае дыяпазоны заробкаў у топавых ІТ-гігантах і стартапах
Новы сайт Comprehensive.io дапаможа тым, хто шукае працу ў айці або ўжо там, атрымаць уяўленне пра заробкі ў галіне і дамовіцца на прывабнейшую суму з цяперашнім або патэнцыйным працадаўцам.
Апошнім часам у шэрагу буйных тэхнахабаў, такіх як Нью-Ёрк, штаты Каліфорнія і Вашынгтон, пачалі дзейнічаць законы, якія абавязваюць кампаніі прапісваць у вакансіях дыяпазон узнагароджання, на якое можа разлічваць суіскальнік.
Партал агрэгуе дыяпазоны заробкаў у 700 тэхналагічных кампаніях і стартапах. Інфармацыя збіраецца са старонак з вакансіямі гэтых кампаній і абнаўляецца штодня па меры з’яўлення новых аб’яў.
На сайце можна паглядзець, якія кампаніі прапаноўваюць больш за ўсё розным спецыялістам, напрыклад, інжынерам і продакт-менеджарам. Можна глядзець самыя запатрабаваныя прафесіі, а таксама выстаўляць фільтры па ўзроўні, галіне, кампаніі і лакацыі. З часам спіс лакацый, галін і кампаній будзе пашырацца.
Сайт быў створаны аднайменным стартапам Comprehensive. Яго сузаснавальнік у 2020 годзе запусціў layoffs.fyi — трэкер скарачэнняў, якія захліснулі галіну пасля пачатку пандэміі.
Читать на dev.by