Новы спосаб вайб-кодзіць: ствараць аплікацыі цяпер можна проста ў чат-боце Anthropic
Anthropic дадала свайму чат-боту Claude AI магчымасць ствараць ШІ-аплікацыі проста ў ім.
Карыстальніку трэба толькі апісаць словамі, якую праграму ён хоча зрабіць, а бот напіша код. Па сутнасці, гэта яшчэ адзін від вайб-кодынгу, калі ў праграмаванні выкарыстоўваюцца інструменты на базе ШІ, толькі вынік адлюстроўваецца адразу ўнутры бота. У дэма-роліку Claude за некалькі секунд стварае праграму для абмену паведамленнямі, і яе адразу можна выпрабаваць.
Раннія карыстальнікі новага функцыяналу ўжо ствараюць з яго дапамогай гульні, сэрвісы для навучання, аналізу дадзеных, генерацыі тэксту і кіравання працоўнымі працэсамі. Праграмы могуць узаемадзейнічаць з Claude праз API.
Пакуль навінка даступна ў бэта-рэжыме карыстальнікам тарыфаў Free, Pro і Max. У аснове ляжыць інтэрактыўная функцыя Artifacts, запушчаная ў мінулым годзе. Яна дазволіла ўзаемадзейнічаць з адказамі, згенераванымі Claude.
Читать на dev.by