Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як

Сабралі папраўкі ў Падатковы кодэкс, якія закрануць плацельшчыкаў прафпадатку ў новым годзе.

27 каментарыяў
Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як

Сабралі папраўкі ў Падатковы кодэкс, якія закрануць плацельшчыкаў прафпадатку ў новым годзе.

З 2023 года з увядзеннем падатку на прафдаход дзяржава рабіла ўсё, каб нарасціць базу самазанятых: шырока трактавала сферы прафесійнай дзейнасці, захоўвала простае адміністраванне і лаяльную шкалу падаткаў, нарэшце давала падатковы вылік.

З 2026 года, падобна, пачынаецца паступовае закручванне гаек. Вось што зменіцца са студзеня, згодна з праектам змяненняў у Падатковы кодэкс.

1. Адменяць падатковы вылік ў 2000 BYN для новых самазанятых.

Ільгота эканоміла 200 BYN падатку для тых, хто ўпершыню рэгістраваўся ў дадатку «Прафдаход», цяпер гэтай «плюшкі» не будзе. З іншага боку, не будзе і сітуацый, калі чалавек, які зарэгістраваўся ў аплікацыі і некалькі месяцаў запар атрымліваў невялікі даход, выяўляў сябе ў спісах «дармаедаў». Усё таму — што ён знаходзіўся «ў палоне» падатковага выліку і дэ-факта не плаціў падаткі.

2. Увядуць мінімальны памер падатку — 45 BYN.

«Гэта зроблена для таго, каб мінімізаваць спекуляцыю фізічных асоб, скажам так», — апісала сэнс папраўкі член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Наталля Кулешова.

Пад спекуляцыяй, відаць, маецца на ўвазе магчымасць плаціць колькі заўгодна малы падатак і за кошт гэтага пазбягаць базы «дармаедаў».

Самазанятых айцішнікаў, якія атрымліваюць рэгулярны даход, гэтая норма наўрад ці занепакоіць. А вось людзей з непастаяннымі ці маленькімі заробкамі новаўвядзенне абцяжарыць. Калі іх даход у месяц будзе менш за 450 BYN, давядзецца даплаціць розніцу ў 10-працэнтным падатку да 45 BYN. Іншымі словамі, зарэгістраваўся ў аплікацыі — заплаці хаця б 45 BYN у месяц.

А што будзе, калі не плаціць? У выпадку няўплаты налічанага НПД тры месяцы запар, падатковая паведаміць аб спыненні прымянення рэжыму НПД (здыме з рэгістрацыі), пры гэтым вярнуцца ў яго можна будзе толькі праз шэсць месяцаў.

«Улады імкнуцца павысіць даходы бюджэту»

Аб чым кажа новая мера і як яна адаб’ецца на колькасці плацельшчыкаў НПД? Спыталі эканаміста Анастасію Лузгіну.

«Планка ў 45 рублёў, безумоўна, кажа аб узмацненні жорсткасці падатковага заканадаўства, — адзначае Анастасія. — Разам з адменай падатковага выліку яна сведчыць аб тым, што беларускія ўлады імкнуцца павысіць даходы бюджэту.

Складана сказаць, наколькі гэтая мера будзе паспяховай і як яна паўплывае на лік плацельшчыкаў — для гэтага трэба ведаць структуру самазанятых, якая частка з іх рэгулярна атрымлівае 450 BYN і вышэй, а якая мае зусім нязначныя і нерэгулярныя даходы. Верагодна, падатковыя паступленні ўсё ж вырастуць. Але пры гэтым людзі, якія атрымліваюць мала і нерэгулярна, сутыкнуцца з дадатковай нагрузкай».

3. На 18% вырасце парог мінімальнага даходу для поўнага залічэння страхавога стажу.

Дакладней кажучы, вырасце мінімальная заработная плата, да якой прывязаны ўзносы ў ФСЗН (29% ад МЗП у частцы пенсійнага забеспячэння). З 1 студзеня яна складзе 858 BYN. Гэта +18,2% да МЗП у 2025 годзе — 726 BYN.

Улічваючы, што плацельшчык НПД пералічвае ў ФСЗН толькі 6% свайго даходу (супраць 29%, якія плаціць працадаўца за супрацоўніка), для залічэння поўнага страхавога стажу яго даход павінен быць значным.

Так, каб атрымаць год стажу за працу ў 2025 годзе, самазаняты павінен заплаціць у Фонд не менш за 2526,5 BYN. Для гэтага ён павінен зарабіць як мінімум 42108 BYN за год (3509 BYN у месяц).

У 2026 годзе гэтыя сумы вырастуць на 18,2%. Для поўнага стажу самазанятаму на НПД трэба заплаціць у ФСЗН не менш за 2985,84, а зарабіць не менш за 49764 BYN. Сярэднямесячны даход, такім чынам, 4147 BYN +. Такая вось «мінімальная зарплата» для энпэпэшніка.

Калі даход меншы, а страхавы стаж важны, яго можна «купіць» — пералічыўшы самастойна ў ФСЗН недастаючую суму.

Плацельшчыкам ППД дазволяць даплачваць у ФСАН каб быў страхавы стаж
Плацельшчыкам ППД дазволяць даплачваць у ФСАН, каб быў страхавы стаж
Па тэме
Плацельшчыкам ППД дазволяць даплачваць у ФСАН, каб быў страхавы стаж
Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?
Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?
Па тэме
Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?
Чытайце таксама
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з'ехаў — нядаўна і даўно
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з'ехаў — нядаўна і даўно
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з'ехаў — нядаўна і даўно
У праекце «Тамтэйшыя» даследуем самаідэнтыфікацыю беларусаў у эміграцыі. Ці ператварыліся яны ў замежнікаў і як падтрымліваюць сувязь з радзімай.
3 каментарыя
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
Мы запыталіся ў чытачоў, якую ІТ-кампанію яны б выбралі, калі б у 2026 ім надалася магчымасць уладкавацца ў любую.
5 каментарыяў
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
Сабралі каля пяцідзесяці навагодніх віншаванняў-пажаданняў-парадаў.
3 каментарыя
Усё ж 30% для звышпрыбыткаў. Лукашэнка падпісаў змены ў падатковае заканадаўства
Усё ж 30% для звышпрыбыткаў. Лукашэнка падпісаў змены ў падатковае заканадаўства
Усё ж 30% для звышпрыбыткаў. Лукашэнка падпісаў змены ў падатковае заканадаўства
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Зато коммуналка меньше чем в Польше

-2

Анастасия Лузгина - это ты?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Глупости. Я за Батьку!

0

Точно меньше? Вы уверены?

-2

какое жестокое ужесточение, особенно в айтишном контексте. ох, как закрутят гайки! ужас-ужас. теперь новые айтишники не смогут разово сэкономить аж 200 руб и должны больше 4147бын, а не больше 3509, как раньше, зарабатывать, чтобы пенсионный стаж считался по-полному. нагнули, так нагнули. но ржачно, как не шибко умный бот сверху шарманку врубил не в тему)) хотя если он и есть Анастасия Лузгина, то все понятно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 18:27

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
2

Смешнее как айтиротка кидается на все новости про ухудшение ситуации в РБ и начинает в комментах все в балаган превращать))
Ребят, только непонятно, зачем. Неужели вы думаете, что строча тут комменты вы кого-то отговорите от того, чтобы уехать, если он решит, что с него хватит?

-2

по подобным поводам подобные статьи и подобная реакция ботов просто в ноль обесценивают всю это релочушь. были бы умнее - понимали бы)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 19:11

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
2

Понимали бы что?)) что лучше не становится?))
Тысяча порезов в любом случае не способствует росту желания остаться.
Там коммуналка выросла, там налогообложение изменили (естественно в сторону большего налога), там цена на картошку выросла... И таких микроизменений валом. Я понимаю, что считается, что так ниже вероятность, что народ поймет, что все катится вниз. Но в итоге же куда не посмотри - везде либо сильно хуже стало, либо несильно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 19:12

-4

какая-то безграмотная галиматья ни о чем - сразу бота видно.

единственный минус, который меня трогает прямо сейчас, это падающий доллар))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 23:08

-3

.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 23:25

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
3

Я так понимаю, что вы даже не в РБ, а в РФ)) неужели сюда даже не айтироту засылают, а банальных ботов рашкинских? Ну это совсем оскорбление))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2025, 09:23

-5

ты мне лучше скажи, как там размер отчислений в ЗУС улучшился в очередной раз? )

а еще расскажи, как улучшились в польшче тарифы на

1)Водоснабжение
2)Водоотведение
3)Электроэнергию
4)Газ и отопление

?)))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 23:25

4

Так а как улучшились? Какой правильный ответ?
У меня просто года три уже без изменений.
Зато беларуская коммуналка всё ближе и ближе подбирается к польской, хотя я там, в Беларуси, даже не живу.

-5

ну раз с ответов про польшчу частично слился и частично заврался, а в Беларуси даже не живешь, то нафига эти дурацкие мифы и легенды релоботии?)

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
3

Бедная рота походу реально думает, что тут кто-то еще кроме них аккаунты плодит))
По поводу тезиса "в Беларуси даже не живешь" : Вы же не жили в ЕС, так чего вы каждый раз в эти темы лезете? Мы-то жили и в РБ, и в ЕС. Лучше почитайте, что опытные люди пишут))
И чего вы сами-то съезжаете? Потому что нечего привести в пример как улучшение в Беларуси, да?))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2025, 09:16

-1

Успокойся, масенький.
Вот тут вот распределение по зарплатам
https://devby.io/news/mediana-2025
К сожалению нет там такой цифири сколько получает до 4147. Но рискну предположить, согласно статистики из статьи, то половина.
Так же, к сожалению, нет информации о самозянятых айтишниках. Ну может тыща-другая наберется. Соответственно чуть больше платить будет порядка 500-1000, чтоб заработать стаж.

-5

"Cказочный релобот" (с).
хоть бы понимал, в чем разница между самозанятыми и наемными работниками на ЗП, прежде чем в качестве аргумента приплетать какую-то нафантазированную цифру. какая-то глупость в квадрате получается, а вместе с этим пасофом, так и в кубе)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2025, 00:10

2

Ну извини, релоботом позавчера именно тебя назвал один персонаж. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]
Так в чем будет разница между наемным и самозанятым в зарплатах? Желательно в цифрах.
А цифра не нафантазированная. Все в той статье от белстата.
Ну да ладно. Подожду немного твоих правдивых в квадрате цифр.
Без особой надежды подожду. Ты же не сможешь, как обычно, хоть что то предоставить.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

2

С моей точки зрения, тупым является тот, кто называет оппонента тупым, а сам не может привести ни одного аргумента в защиту своих сообщений.
Ну так насколько зарплаты самозанятых отличаются от зарплат самозанятых, чтоб я понял почему мое сообщение неверно?

0

Я тебя понял. Тебе не нравится, что согласно белстата до 5к рублей получает 48к в этой отрасли, а свыше всего 26к.
Ну так лучше работать надо...

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
0

какое жестокое ужесточение..... и должны больше 4147бын, а не больше 3509
нагнули, так нагнули

Ну то есть на ровном месте +18% — это, по-вашему, ерунда? Мелочи, не стоящие обсуждения? Лучше сразу перескочить на "как там у поляков"?

-3

это не просто ерунда - это смешно любому адекватному человеку.

18! ай-яй!!! 18!!!! ааааа!!! %%%% !!!!! 18%!!!!! караууууллл!!!

ага, бедные самозанятые айтишники для полного трудового стажа должны минимум 4147бынов теперь зарабатывать. как они с этим всем справятся - ума не приложу.

а самое смешное, что волают те, кому в очередной раз ЗУС повышают) видимо потому что на кривом месте, поэтому и ничего страшного))

2

должны минимум 4147бынов теперь зарабатывать

Ну так половина айтишников столько не зарабатывает. Ссылку я тебе давал. Да и какая же пенсия будет при такой зарплате?

а самое смешное, что волают те, кому в очередной раз ЗУС повышают)

Обожаю страшилки про ЗУС. Платя в него 6 лет я УЖЕ заработал на пенсию, которая УЖЕ выше среднебелорусской. И, кстати, пенсионная часть ЗУС индексируется.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
0

Я не очень понимаю, что такое "волают". Наверное вы хотели написать вопят.

Я не воплю, я обращаю внимание на повышение на 18%. Это очень много. У меня племяник сейчас примерно $1200-1300 получает джуном с опытом в полтора года. Так что его это вполне может коснуться.

Да и где арантия, что через год они не подымут ещё на +18%? А потом ещё на +18%. Ну ведь предыдущее поднятие на +18% — это же не "караул" было. Некоторые, вроде вас, вон даже радуются.

Уж как-то быстро они начали менять законодательство в этой области. Два года ещё не прошло.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Наш Президент самый лучший! Он создал айци и в сельском хозяйстве гений тоже!

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5