У плацельшчыкаў падатку на прафдаход (айцішнікаў таксама) ёсць бонус. Як ён працуе
Да нас звярнуўся чытач: сёння яму мусілі налічыць падатак на прафесійны даход за мінулы месяц. Ён зайшоў у праграму «Прафдаход» і ўбачыў — сума да выплаты «ў 5 разоў меншая за 10% ад яго даходу за студзень». А падатковая льгота ў 2000 рублёў — «згарэла». Ён папрасіў нас разабрацца, чаму так.
Міністэрства па падатках і зборах тлумачыла на сайце, што для фізічных асоб, зарэгістраваных у якасці плацельшчыкаў НПД упершыню (то-бок для ўсіх, бо падатак новы, уведзены ад студзеня) прадугледжаная аднаразовая льгота. У праграме пры рэгістрацыі адлюстроўвалася: рэшта падатковага выліку — 2000 рублёў.
Наш чытач выказаў здагадку, што менавіта такую суму плацяжоў у дзяржбюджэт яму «даруюць». І разлічваў, што некалькі месяцаў плаціць НПД яму не прыйдзецца — «пакуль гэтыя 2000 не вычарпаюцца».
Але не — ужо цяпер, мяркуючы з праграмы, яго рэшта падатковага выліку абнулілася.
«Гэта што — разавая акцыя, разлічаная на адзін месяц?» — цікавіцца чытач. І пытаецца: чаму тады яму залічыліся толькі 200 рублёў, а не ўся сума НПД (у яго выпадку 250 рублёў) — гэта ж менш за 2000.
Мы патэлефанавалі ў міністэрства па падатках і зборах. Там адказалі, што здагадка чытача няправільная: 2000 рублёў — гэта тая сума, з якой любы плацельшчык НПД не выплачвае падатку. Аднаразова. Айцішнік зарабіў больш — з астатняй часткі і аднялі падатак. У яго выпадку НПД за студзень разлічваўся так: 2500 — 2000 = 500 рублёў, з якіх мае быць утрымана 10%.
Читать на dev.by