Nvidia падаражэла на $220 млрд за гэты год праз бум АІ

На тле падвышанай цікавасці да штучнага інтэлекту каціроўкі Nvidia ў чацвер падскочылі на 13%, піша Bloomberg. Рынкавая капіталізацыя каліфарнійскага вытворцы відэакарт у выніку вырасла на $65 млрд.

Пакінуць каментарый

Nvidia лідзіруе на рынку графічных працэсараў для складаных вылічальных задач, уключна з АІ. За два няпоўныя месяцы 2023 года яна падаражэла на $219 млрд.

Аналітыкі і інвестары перакананыя, што кампанія толькі выйграе з распаўсюджваннем тэхналогій накшталт ChatGPT, так як гэта прывядзе да росту патрэбнасці ў вылічальных магутнасцях для апрацоўкі ўсё большай колькасці запытаў. А ўцягнутасць кампаніі ў тэму АІ павялічыць попыт на яе каштоўныя паперы.

Nvidia ўжо мае ўласныя серверныя АІ-чыпы. У сераду кампанія анансавала фірмовы воблачны АІ-сэрвіс, а таксама абвясціла пра партнёрства з Oracle, Microsoft і Google, якія будуць выкарыстоўваць ейнае абсталяванне для апрацоўкі АІ-задач.

7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
Па тэме
7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
Cisco, Microsoft у топ-10 кампаній ЗША для кар’ернага росту
Па тэме
Cisco, Microsoft у топ-10 кампаній ЗША для кар’ернага росту

Читать на dev.by