Nvidia паказала функцыю імітацыі зрокавага кантакту з камерай. Выглядае дзіўна

Кампанія дадала функцыю Eye Contact у сваё праграмнае забеспячэнне для стрымінгу Nvidia Broadcast 1.4. З дапамогай штучнага інтэлекту адбываецца імітацыя зрокавага кантакту з камерай, нават калі карыстальнік глядзіць у іншае месца.

1 каментарый

Цяпер функцыя знаходзіцца ў бэта-версіі, распрацоўшчыкі збіраюць водгукі ад сяброў супольнасці, каб палепшыць яе. Кампанія заяўляе, што існуе мноства варыяцый колераў вачэй і камбінацый асвятлення. Карыстальнікам прапанавалі дзяліцца ролікамі пра любыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, і дапамагаць у развіцці функцыі.

Журналісты The Verge, якія пратэсціравалі функцыю, заявілі, што яна працуе, але канчатковы вынік выглядае дзіўна. «Анімаваны рух вачэй — гэта крута, але часам праз гэта здаецца, што вочы рухаюцца з звышчалавечай хуткасцю», — напісаў аўтар выдання Мітчэл Кларк. Абнаўленне даступнае для спампавання ўсім, хто мае відэакарту RTX.

Карыстальнікі скардзяцца на тое, што відэакарты NVIDIA плавяцца. NVIDIA: самі вінаватыя
Па тэме
Карыстальнікі скардзяцца на тое, што відэакарты NVIDIA плавяцца. NVIDIA: самі вінаватыя
NVIDIA і Microsoft плануюць стварыць наймагутнейшы камп’ютар са штучным інтэлектам
Па тэме
NVIDIA і Microsoft плануюць стварыць наймагутнейшы камп’ютар са штучным інтэлектам
Microsoft плануе дадаць штучны інтэлект у Office
Па тэме
Microsoft плануе дадаць штучны інтэлект у Office

Читать на dev.by