Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Абнаўленне Telegram: рэдызайн і новыя інструменты для супольнасцей

Месэнджар у абнаўленні цалкам перапрацаваў дызайн Android-аплікацыі і дадаў новую механіку стварэння калекцыйных падарункаў. Таксама змены закранулі кіраванне групамі і інструменты для распрацоўшчыкаў ботаў.

Пакінуць каментарый

Галоўным нововвядзеннем стаў маштабны рэдызайн Android-версіі. У аплікацыі з’явілася ніжняя панэль навігацыі, якая дазваляе хутчэй пераключацца паміж чатамі, профілем, наладамі і іншымі раздзеламі. Каманда таксама перапісала код інтэрфейса, каб забяспечыць больш плыўную працу на прыладах рознай магутнасці. Пры неабходнасці карыстальнікі могуць адключыць анімацыі і візуальныя эфекты ў рэжыме энергазберажэння.

У версіі для iOS дадалі дадатковыя элементы з эфектам «вадкага шкла». Змены закранулі прагляд фота і відэа, панэлі эмодзі і стыкераў, а таксама кантэкстных меню. На iPad з’явілася магчымасць адпраўляць паведамленні спалучэннем клавіш ⌘+Enter.

Абнаўленне спрасціла і кіраванне супольнасцямі. Калі ўладальнік групы пакіне яе, праз тыдзень правы аўтаматычна пяройдуць аднаму з адміністратараў. Пры выхадзе цяпер адлюстроўваецца акно пацверджання, дзе можна адразу прызначыць новага ўладальніка. Перадаць кіраванне іншаму ўдзельніку па-ранейшаму можна ў любы момант без неабходнасці пакідаць чат.

Яшчэ адной прыкметнай функцыяй стала «выраб падарункаў». Карыстальнікі змогуць аб’ядноўваць да чатырох калекцыйных падарункаў, каб ствараць рэдкія ці нават легендарныя версіі з унікальнымі візуальнымі эфектамі. Для куплі і продажу падарункаў даступны ўбудаваны маркетплэйс.

Распрацоўшчыкі ботаў атрымалі новыя інструменты афармлення — цяпер кнопкам можна задаваць колеры і дадаваць эмодзі, робячы інтэрфейсы больш нагляднымі.

Айцішнік стварыў Тэлеграм-бота для зносін са сваёй дзяўчынай. Навучаў на курсах для пікаперaў

Па тэме

Telegram дадаў ШІ-пераказы пастоў і перайшоў на «вадкае шкло»

Беларус усталяваў новую SIM-карту і атрымаў доступ да чужых перапісак у Telegram

Чытайце таксама
Claude Code цяпер можна выкарыстоўваць у старонніх сэрвісах — пакуль у Telegram і Discord

WhatsApp тэстуе функцыю гасцявых чатаў — перапісвацца можна без акаўнта

Абнаўленне Telegram: забарона перасылкі ў асабістых чатах і новыя інструменты аўтарызацыі

1 каментарый
Дурова падазраюць у садзеянні тэрарызму, заведзена крымінальная справа — расійскія СМІ

3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.