Агульная рыса Маска, Гейтса і Джобса, якая тлумачыць іх поспех
У вераснёвым інтэрв’ю CNBC пісьменнік Уолтэр Айзексон назваў рысу характару, якая аб’ядноўвае трох з самых выбітных ІТ-гендырэктараў: Стыва Джобса, Біла Гейтса і Ілана Маска — і можа быць ключом да іх поспеху. У 2011 годзе Айзексон выпусціў знакамітую біяграфію сузаснавальніка Apple, а цяпер працуе над біяграфіяй кіраўніка Tesla і SpaceX.
У вераснёвым інтэрв’ю CNBC пісьменнік Уолтэр Айзексон назваў рысу характару, якая аб’ядноўвае трох з самых выбітных ІТ-гендырэктараў: Стыва Джобса, Біла Гейтса і Ілана Маска — і можа быць ключом да іх поспеху. У 2011 годзе Айзексон выпусціў знакамітую біяграфію сузаснавальніка Apple, а цяпер працуе над біяграфіяй кіраўніка Tesla і SpaceX.
Усё зводзіцца да абыякавага і бескампраміснага погляду на рэчы.
«Здольнасць без эмоцый і спагады да іншых ажыццяўляць сваю візію. Гэта тое, чым валодаў Стыў Джобс, і тое, чым валодае Біл Гейтс», — адзначыў Айзексон.
Разам з геніяльнасцю, Джобс быў вядомы сваім грубіянствам — ён мог давесці падначаленых да слёз. Людзі, якія з ім працавалі, казалі, што гэта было надзвычай цікава, але і неверагодна цяжка.
Гейтс, паводле аповедаў сваіх калег, на світанку Microsoft таксама быў не самым прыемным босам, любіў крытыкаваць людзей, спрачацца і мацюкацца.
The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года
«Гэта ўласціва многім такім людзям, як яны, бо яны не спрабуюць дамагчыся любові навакольных. Яны спрабуюць адправіць на Марс ракеты», — дадаў біёграф.
Падабенства Маска і Джобса, на думку Айзексона, ва ўменні засяроджана рухацца да мэты і прамалінейнасці: «Маск вельмі падобны [да Джобса] бязмежнай адкрытасцю. Гэтая празрыстасць з’яўляецца часткай яго геніяльнасці». Паводле слоў пісьменніка, Маск лічыць няправільным пераймацца людзьмі, якія схібілі з касмічным караблём, замест таго, каб адхіліць іх — пераймацца трэба справай кампаніі.
Маск пачаў бязлітасна скарачаць супрацоўнікаў Twitter пасля куплі сацсеткі і загадаў ім працаваць больш і эфектыўней, ніж раней. Таксама ён прасіў пры канцы года паавертайміць працаўнікоў Tesla.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Про образование, родителей мы конечно же тактично промолчим.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 студзеня 2023, 15:26