Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Наведвальнікам штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска, адкуль працуе Ілан Маск, часта даводзіцца чакаць яго даўжэй за гадзіну, каб патрапіць на аўдыенцыю. А часам бізнэсовец дазваляе сабе глядзець падчас нарад відэаролікі на YouTube, піша Washington Post.
Наведвальнікам штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска, адкуль працуе Ілан Маск, часта даводзіцца чакаць яго даўжэй за гадзіну, каб патрапіць на аўдыенцыю. А часам бізнэсовец дазваляе сабе глядзець падчас нарад відэаролікі на YouTube, піша Washington Post.
Таксама наведвальнікаў просяць не гаварыць, пакуль з імі не загаворыць Маск. Чакаць ім даводзіцца ў калідоры каля канферэнц-залы на 10 паверсе, дзе працуе Маск.
Стыль кіраўніцтва мільярдэра сталі моцна крытыкаваць пасля таго, як у кастрычніку ён узначаліў Twitter. Адным з яго першых рашэнняў на пасадзе СЕО было звольніць некалькіх топ-менеджараў кампаніі, а потым палову ўсяго штату — прыкладна 3750 шараговых супрацоўнікаў.
Ад таго часу Маск скасаваў розныя плюшкі для супрацоўнікаў, напрыклад, звязаныя са здаровым ладам жыцця і навучаннем, скасаваў аддаленую працу — няяўку прыраўнялі да заявы пра звальненне, запускаў апытанні сярод карыстальнікаў па ключавых для кампаніі рашэннях — напрыклад, пра аднаўленне акаўнтаў і сыход з кампаніі, у рандамным парадку ўводзіў — зручныя для сябе — правілы і тут жа скасоўваў, блакаваў карыстальнікаў і звальняў супрацоўнікаў толькі за крытыку сваёй персоны. Бізнэсовец так захоплены працай, што спіць у офісе і лічыць, што іншыя таксама маюць так рабіць — для супрацоўнікаў зладзілі спальні проста ў офісе. Супрацоўнікаў папярэдзілі, што ў «Twitter 2.0» давядзецца працаваць даўжэй і інтэнсіўней — пасля «хардкорнага» ўльтыматуму сацсетка страціла яшчэ некалькі сотняў чалавек. Таксама Маск даволі своеасабліва матывуе супрацоўнікаў — прапаноўвае ўявіць, што ў іх да галавы прымацаваная выбухоўка.
Бізнэсовец збіраецца сысці з пасады гендырэктара, як толькі «знойдзе дурня», які пагодзіцца на гэтую працу. Кампанія адчайна спрабуе знізіць выдаткі — напрыклад, не плацячы арэнды офісаў, выходных дапамог і партнёрам за аказаныя паслугі, затрымлівае і ўразае заробкі, звальняе ў якасці падарунка да святаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.