Чарга з легкавікоў на мяжы з ЕС яшчэ трохі паменшылася. У Брэсце таксама

Чэргі легкавых аўто і аўтобусаў на выезд з Беларусі застаюцца вялікімі, аднак яны істотна меншыя, чым на мінулым тыдні.

4 каментарыя

Так, станам на 10 раніцы 6 жніўня, паводле інфармацыі ДПК, у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай і Літвой сабралася 600+ легкавых машын. Днём раней іх было амаль 700 (у тым ліку 400 у пункце пропуску Брэст). А на мінулым тыдні — амаль 1000.

Інфаграфіка: памежны камітэт Беларусі

За суткі, паводле даных ДПК, польскія памежнікі на памежным пераходзе Тэрэспаль (Брэст) прынялі 33% легкавікоў ад нормы. Раніцай у чарзе стаяла 350 аўто.

Уезду ў Літву чакала 250 аўто (на двух памежных пераходах).

Чарга з аўтобусаў таксама злёгку рассмакталася. Станам на 10:00 перад польскім Тэрэспалем (Брэст) уезду чакаюць 35 аўтобусаў, перад літоўскімі Меднікамі (Каменны Лог) — 6 аўтобусаў. Суткамі раней іх было 60 і 16 адпаведна.


Читать на dev.by