Адзін з заснавальнікаў Open AI пакінуў кампанію

Кіраўнік распрацовак і даследаванняў стартапа Ілля Суцкевер пакідае кампанію, каб заняцца новым праектам.

1 каментарый

Пра новую ініцыятыву Суцкевера вядома няшмат. Сам навуковец напісаў у X, што гэты праект мае для яго «вельмі асабістае значэнне» і паабяцаў падзяліцца падрабязнасцямі пазней. Таксама ён не патлумачыў прычын сыходу са стартапа.

Раней Суцкевер выступіў адным з ініцыятараў адстаўкі генеральнага дырэктара Сэма Альтмана. Пасля яго вяртання ў кампанію Суцкевера вывелі з рады дырэктараў, аднак Альтман публічна выказаў падтрымку калегу.

На гэты раз Альтман выказаў шкадаванне з нагоды сыходу Суцкевера, назваўшы яго адным з выбітных розумаў сучаснасці і сваім сябрам. Вядучым навуковым супрацоўнікам OpenAI стаў Якуб Пачоцкі, які раней кіраваў аддзелам распрацовак.

OpenAI паказала мадэль GPT-4o — яна «разумнейшая» за папярэднюю і даступная бясплатна
Па тэме
OpenAI паказала мадэль GPT-4o — яна «разумнейшая» за папярэднюю і даступная бясплатна
Кіраўнік OpenAI лічыць, што людзі недаацэньваюць наступствы АІ для эканомікі — і гэта «велізарная праблема»
Па тэме
Кіраўнік OpenAI лічыць, што людзі недаацэньваюць наступствы АІ для эканомікі — і гэта «велізарная праблема»
OpenAI паказала збор базавых правілаў для АІ
Па тэме
OpenAI паказала збор базавых правілаў для АІ

Читать на dev.by