Адна дэталь — і рэкрутар Meta звязаўся праз некалькі гадзін. Інжынер расказаў, як хутка прыцягнуць увагу тэхнагіганта
Business Insider пагутарыў з 35-гадовым ШІ-інжынерам па імені Яншун Тай з Сінгапура. Ён падзяліўся дэталлю, якая імгненна прыцягвае ўвагу рэкрутараў з топавых тэхналагічных кампаній.
На мінулым тыдні Тай распавёў у LinkedIn, што праходзіў сумоўе ў OpenAI і цяпер атрымаў офер. На працягу 12 гадзін яму прыйшоў емейл з Meta з віншаваннямі і пытаннем, ці не было б яму цікава далучыцца замест гэтага да іх.
Цікава, што Тай у мінулым працаваў у Meta, на што ўказаў у лісце ў адказ. Яму сказалі, што вельмі добра ведаюць пра яго бэкграўнд у кампаніі. Тай працаваў у Meta пяць гадоў, але больш за два гады таму сышоў і запусціў сваю платформу GreatFrontEnd, якая дапамагае франтэндэрам развіваць свае навыкі. У стартапе каля дзесяці чалавек, і ён плануе актыўна пашырацца.
Тай кажа, што вельмі здзівіўся, што ў Meta выйшлі на яго так хутка, таму што досведу менавіта ў ШІ-даследаваннях у яго няма — ён спецыялізуецца на прыкладной распрацоўцы. Нават у OpenAI яго пазіцыя звязана з софтвэрнай інжынерыяй — распрацоўкай ChatGPT і ўзаемадзеяннем з адпаведнымі камандамі.
Вяртацца ў Meta ён, хутчэй за ўсё, не будзе і лічыць, што прынамсі зараз кампанія не лідар ў ШІ-гонцы тэхнагігантаў нягледзячы на тое, што ёй удалося прыцягнуць шэраг топавых спецыялістаў у сферы. Кажа, што пасля пяці гадоў працы ў Meta у яго няма вялікіх чаканняў ад кампаніі.
Читать на dev.by