Афіцыйна: Польшча не адкрые мяжу пасля заканчэння вучэнняў у Беларусі

Польшча не адкрые мяжу з Беларуссю аўтаматычна пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2025» 16 верасня. Гэта вынікае з заявы, якая была апублікавана сёння Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

1 каментарый

«Закрыццё польска-беларускай мяжы дзейнічае да адмены і абумоўлена клопатам пра бяспеку грамадзян Польшчы. Забеспячэнне бяспекі грамадзян з’яўляецца для нас прыярытэтам. Падкрэсліваем, што прынятае рашэнне звязана з расійска-беларускімі манеўрамі «Захад-2025», што не азначае закрыцця мяжы выключна на перыяд гэтых вучэнняў.

Рух будзе адноўлены тады, калі мяжа стане цалкам бяспечнай і калі гэта будзе пацверджана інфармацыяй, прадастаўленай службамі», — гаворыцца ў заяве.

Польскі бок прызнае, што прыпыненне руху праз мяжу стварае праблему для перавозчыкаў, якім даводзіцца ездзіць, напрыклад, праз Літву. Страты абяцаюць падлічыць пасля яго аднаўлення і, магчыма, кампенсаваць бізнесу.

«Падкрэсліваем, што па эканамічных прычынах і дзеля дабра польскіх прадпрымальнікаў мы зробім усё магчымае, каб перыяд закрыцця руху праз мяжу быў як мага менш абцяжарваючым для бізнесу.

Страты будуць ацэнены тады, калі стане вядома, як доўга мяжа будзе заставацца закрытай. Пасля гэтага міністэрствы змогуць падрыхтаваць адпаведную зводку. На яе аснове ўрад будзе прымаць рашэнні аб магчымай дзяржаўнай падтрымцы асобных галін», — адзначылі ў польскім ведамстве.

Нагадаем, Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю апоўначы з 11 на 12 верасня ў сувязі з пачаткам беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў у мінулую пятніцу. Яны завершацца сёння, 16 верасня. Аднак польскія ўлады папярэджвалі, што рашэнне аб закрыцці межаў прынята на нявызначаны тэрмін, а адменена будзе тады, калі з боку Беларусі не будзе пагрозы. Літва і Латвія таксама прынялі меры ў адказ на мерапрыемства ўсходніх суседак.

Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»
Па тэме
Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»
Літва часова дазволіла ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Па тэме
Літва часова дазволіла ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Латвія зачыняе паветраную прастору на мяжы з Беларуссю і можа зачыніць сухапутную мяжу
Па тэме
Латвія зачыняе паветраную прастору на мяжы з Беларуссю і можа зачыніць сухапутную мяжу

Читать на dev.by