Ля ПВТ будуюць гмах з кватэрамі па цане $730 за кв. метр. Але ёсць нюанс

У Мінску на вуліцы Акадэміка Купрэвіча паблізу ПВТ будуюць гмах у 19 паверхаў на 152 кватэры. Але жыллё ў гэтым доме будзе даступнае толькі для пэўнай катэгорыі пакупнікоў, піша realt.by.

10 каментарыяў

У доме будуюць толькі двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры плошчай 60 і 77 кв. метраў адпаведна. А прэтэндаваць на іх змогуць толькі тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. 

Здаваць жыллё будуць з поўнай унутранай чыставой аддзелкай: сцены і перагародкі абклеяць шпалерамі, а на кухні і ў санвузле будзе плітка, столі памалююць фарбай, на падлогу пакладуць ламінат і плітку.

Паводле інфармацыі realt.by, у чэрвені кошт кв. метра ў гэтым доме складаў 736 долараў. Атрымліваецца, што двухпакаёўка з аддзелкай абышлася б у 45 тысяч долараў, а трохпакаёвая кватэра — у 57 тысяч долараў.

Завяршыць будаўніцтва дома кампанія «Мінскметрабуд» плануе ў чэрвені 2025 года.


Читать на dev.by