«Яны вялі жыццё хакераў-плэйбояў»: ЗША і Брытанія расказалі падрабязнасці справы расійскіх хакераў

Заходнія спецслужбы паведамілі новыя падрабязнасці справы супраць расійцаў, якіх лічаць удзельнікамі хакерскіх груповак Evil Corp і LockBit.

2 каментарыя

У 2019 годзе ЗША назвалі расійца Максіма Якубца лідарам Evil Corp, а Ігара Турашава — адміністратарам хакерскай групы. Мінюст ЗША абвясціў узнагароду ў $5 мільёнаў за інфармацыю, якая дапаможа злавіць іх. Абодва трапілі пад санкцыі і апынуліся ў вышуку таксама ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Амерыканскія ўлады абвінавацілі расійскіх хакераў у крадзяжы $100 мільёнаў.

У спіс памагатых хакераў трапілі бацька Якубца Віктар, яго сябар Аляксандр Рыжыкаў і цесць Эдуард Бендэрскі. Рыжанкоў вядомы пад нікамі Cherdakmudak, Guester і Sanya Maloy. Яго называюць правай рукой Якубца. Таксама амерыканцы абвінаваціў яго ў вымаганні грошай праз праграму BitPaymer.

Бендэрскі — былы афіцэр спецназа ФСБ, якога брытанскія ўлады лічаць ключавым звяном паміж Evil Corp і расійскімі спецслужбамі. На думку амерыканскага следства, ён перадаваў хакерам заданні арганізаваць кібератакі і шпіёнскія аперацыі супраць краін NATO.

«Максім Якубец і яго банда Evil Corp гадамі вялі лад жыцця тыповых рускіх хакераў-плэйбояў, недатыкальных для праваахоўных органаў. Сёння мы паказалі ім: мы ўсё яшчэ сочым, капаем і поўныя рашучасці пакласці гэтаму канец і прыцягнуць іх да адказнасці», — заявіў кіраўнік брытанскай кіберразведкі Уіл Лін.

Хакер укараніў у ChatGPT ілжывыя ўспаміны, каб красці карыстальніцкія даныя
Па тэме
Хакер укараніў у ChatGPT ілжывыя ўспаміны, каб красці карыстальніцкія даныя
Паўночнакарэйскія хакеры прыкідваюцца працадаўцамі і палююць на Python-распрацоўшчыкаў
Па тэме
Паўночнакарэйскія хакеры прыкідваюцца працадаўцамі і палююць на Python-распрацоўшчыкаў
Хакер заставил ChatGPT выдать подробную инструкцию по созданию самодельной бомбы
По теме
Хакер заставил ChatGPT выдать подробную инструкцию по созданию самодельной бомбы

Читать на dev.by