OpenAI рыхтуе анлайн-краму для АІ-прадуктаў

OpenAI збіраецца запусціць маркетплэйс, на якім іншыя распрацоўшчыкі змогуць выкладваць уласныя АІ-мадэлі на базе яе тэхналогій. Пра гэта паведамляе The Information са спасылкай на дасведчаныя крыніцы ўнутры кампаніі.

Пакінуць каментарый

Карпаратыўныя карыстальнікі нашумелага чатбота ChatGPT часта кастамізуюць яго пад свае спецыфічныя задачы — ад выяўлення фінансавых махінацый пры анлайн-транзакцыях да пошуку адказаў на пытанні пра тыя ці іншыя рынкі на базе ўнутраных дакументаў. Мяркуецца, што праз стор OpenAI яны змогуць прапаноўваць свае мадэлі іншым кампаніям.

Паводле звестак Тhe Information, гендырэктар OpenAI Сэм Альтман агучыў такія планы падчас сустрэчы з распрацоўшчыкамі ў Лондане ў маі. Падобная крама складзе канкурэнцыю сторам, якія належаць кліентам і партнёрам OpenAI, напрыклад, Salesforce і Microsoft. Таксама яна дапамагла б арганізацыі пашырыць аўдыторыю.

Выданне сцвярджае, што ў размяшчэнні сваіх АІ-мадэляў у будучай краме ўжо могуць быць зацікаўленыя два кліента OpenAI — распрацоўшчык софту для аўтаматызацыі тэхпадтрымкі Aquant і адукацыйная платформа Khan Academy.

Apple забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT
Па тэме
Apple забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT
OpenAI хоча офіс у Еўропе, магчыма, у Польшчы
Па тэме
OpenAI хоча офіс у Еўропе, магчыма, у Польшчы
OpenAI атрымала першы пазоў за «галюцынацыі» ў ChatGPT
Па тэме
OpenAI атрымала першы пазоў за «галюцынацыі» ў ChatGPT

Читать на dev.by