OpenAI пачала выкочваць галасавога памочніка для ChatGPT
Платныя карыстальнікі ChatGPT сталі атрымліваць доступ да галасавога асістэнта, паведамляе Bloomberg.
Прасунуты галасавы рэжым, анансаваны ў траўні, пачалі раскочваць учора ўладальнікам падпіскі ChatGPT Plus і карыстальнікам карпаратыўнага сэрвісу ChatGPT Team. Наступнага тыдня новая функцыя стане даступнай падпісчыкам тарыфаў Enterprise і Edu.
Дзякуючы новаму рэжыму чат-бот можа агучваць адказы на тэкставыя і візуальныя запыты карыстальнікаў. OpenAI адкладала рэліз, каб прапрацаваць патэнцыйныя праблемы бяспекі. У ліпені функцыю адкрылі для абмежаванага кола падпісчыкаў ChatGPT Plus.
У цяперашняй версіі адсутнічае шэраг опцый, паказаных на прэзентацыі. Напрыклад, у чат-бота цяпер няма доступу да функцыі машыннага зроку, якая дазваляла яму каментаваць рухі юзера, якія здымаюцца на камеру смартфона.
Таксама OpenAI дадала ў галасавога асістэнта пяць новых галасоў — усяго іх цяпер дзевяць.
Читать на dev.by