OpenAI абвінаваціла Маска ў крывадушнасці праз пазоў супраць кампаніі
Кіраўніцтва стартапа апублікавала адкрыты ліст, у якім прывяло ў якасці доказу крывадушнасці бізнэсмена яго неадназначную перапіску.
Кіраўніцтва стартапа апублікавала адкрыты ліст, у якім прывяло ў якасці доказу крывадушнасці бізнэсмена яго неадназначную перапіску.
Кіраўніцтва стартапа апублікавала адкрыты ліст, у якім прывяло ў якасці доказу крывадушнасці бізнэсмена яго неадназначную перапіску.
Запіс у карпаратыўным блогу падпісалі генеральны дырэктар Сэм Альтман, прэзідэнт Грэг Брокман і галоўны даследчык Ілля Суцкевер. У звароце кіраўнікі OpenAI выказалі шкадаванне з нагоды выказванняў Маска і яго пазову супраць кампаніі. Мільярдэр абвінаваціў стартап у адыходзе ад прынцыпаў некамерцыйнай арганізацыі.
Прадстаўнікі кампаніі прывялі перапіску з Маскам, у якой ён падтрымліваў спробы стартапа прыцягваць сродкі інвестараў. Ён падкрэсліваў, што запланаваных да прыцягнення $100 мільёнаў не хопіць, каб ператварыць OpenAI у суперніка Google, і рэкамендаваў пачаць з $1 мільярда. Бізнэсмен прапаноўваў даць неабходную суму з уласных сродкаў.
Маск уваходзіў у раду дырэктараў кампаніі да 2018 года і інвеставаў у стартап $45 мільёнаў. Бакі называюць розныя прычыны яго сыходу з кампаніі: бізнэсмен сцвярджае, што яму прапанавалі долю ў камерцыйным падраздзяленні і ён адхіліў прапанову. У OpenAI лічаць, што Маск патрабаваў поўнага кантролю над стартапам і кантрольны пакет акцый.
У карпаратыўнай заяве кіраўнікі кампаніі паўтарылі тэзіс, што Маск на пэўным этапе хацеў зрабіць стартап часткай кампаніі Tesla і ўзначаліць яго. Акрамя таго, ён быў не супраць адмовіцца ад прынцыпу свабоднага распаўсюджвання софту па меры дасягнення мэты стварэння штучнага інтэлекту. Пра гэта ён пісаў Суцкеверу яшчэ ў 2016 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.