OpenAI адключала ChatGPT праз баг, які паказваў карыстальнікам чужую гісторыю дыялогаў

OpenAI у панядзелак часова закрыла доступ да ChatGPT, піша Bloomberg. Напярэдадні карыстальнікі сталі паведамляць, што на панэлі з мінулымі гутаркамі з чатботам у іх сталі з’яўляцца загалоўкі не іх гутарак.

1 каментарый

Паводле слоў прадстаўніка OpenAI, загалоўкі былі бачныя на панэлі з гісторыяй карыстальніцкіх дыялогаў у левай частцы інтэрфейсу старонкі ChatGPT. Самі дыялогі чужых карыстальнікаў бачныя не былі. Чат бот часова адключылі пасля таго, як даведаліся пра праблему. 

Збой адбыўся праз баг у оўпэнсорснай праграме, якую ў OpenAI не сталі называць. Цяпер распрацоўшчыкі высвятляюць дакладную прычыну.

Увечары ў панядзелак доступ да ChatGPT вярнулі, але без гісторыі дыялогаў. Кампанія абяцае аднавіць яе найбліжэйшым часам.

Кіраўнік OpenAI кажа, што распрацоўшчыкі самі баяцца ChatGPT і што яна многіх пазбавіць працы
Па тэме
Кіраўнік OpenAI кажа, што распрацоўшчыкі самі баяцца ChatGPT і што яна многіх пазбавіць працы
Экс-супрацоўнікі OpenAI запусцілі канкурэнта ChatGPT
Па тэме
Экс-супрацоўнікі OpenAI запусцілі канкурэнта ChatGPT

Читать на dev.by