OpenAI перавабіла каля сотні працаўнікоў Google і Meta. Гэта амаль палова яе штату
У OpenAI — распрацоўшчыку нашумелай нейрасеткі ChatGPT — працуе каля сотні выхадцаў з Google і Meta, піша Insider.
Паводле даных аналітыкаў LeadGenius і Punks & Pinstripes, з 200+ супрацоўнікаў OpenAI прыкладна 59 у мінулым працавалі ў Google і яшчэ каля 34 — у Meta. Акрамя іх у OpenAI працуюць экс-супрацоўнікі Apple і Amazon.
У Punks & Pinstripes адзначаюць, што гэтыя лічбы павінныя прымусіць бігтэх-кампаніі прачнуцца.
«OpenAI — гэта паказчык таго, што бігтэх, асабліва Google, не аптымізуе інвестыцый у сваіх супрацоўнікаў. Многія АІ-спецыялісты працуюць над другараднымі прадуктамі ў лабараторыях інавацый накшталт Alphabet X. Многія з іх рэдка бачаць, што іх праца станоўча ўплывае на ключавыя прадукты кампаніі або прыбытак», — лічаць там.
У кіраўнічым складзе OpenAI пераважаюць экс-супрацоўнікі бігтэхаў, уключна з Google, Meta і Apple. Таксама нядаўна ў кампанію прыйшоў Андрэй Карпаці, які ўзначальваў распрацоўку аўтапілота ў Tesla.
OpenAI была заснаваная ў 2015 годзе і задумвалася як НКА. Яе мэтай было стварэнне штучнага інтэлекту на карысць усяго чалавецтва. Сярод яе заснавальнікаў — Ілан Маск і Сэм Альтман, які цяпер займае пасаду гендырэктара.
Читать на dev.by