OpenAI плануе ў два разы павялічыць кошт падпіскі ChatGPT

Кампанія плануе значную камерцыялізацыю бізнэсу: на гэтым тыдні —  новы раўнд фінансавання з мэтай прыцягнуць $7 мільярдаў пры ацэнцы кошту OpenAI да $150 мільярдаў.

3 каментарыя

Паводле даных The New York Times, кампанія дала справаздачу аб росце выручкі ў жніўні гэтага года больш чым у тры разы. Цяпер яе паслугамі карыстаюцца каля 350 мільёнаў чалавек, што ў 3,5 разы больш, чым у сакавіку.

Такія паказчыкі сталі магчымымі ў тым ліку праз магчымасць выкарыстоўваць чат-бот ChatGPT без стварэння ўліковага запісу або ўваходу ў сістэму.

У дакументах для інвестараў паказана, што кампанія плануе павысіць кошт падпіскі да канца года да $22, а на працягу наступных пяці гадоў да $44.

OpenAI плануе атрымаць ад чат-бота ў гэтым годзе $2,7 мільярда даходу, што нашмат больш, чым у 2023-м, калі на прадукце ўдалося зарабіць $700 мільёнаў.

Паводле прагнозаў аналітыкаў кампаніі, яе даход у 2029 годзе дасягне $100 мільярдаў. Цяпер OpenAI па-ранейшаму стратная і сёлета страціць $5 мільярдаў.

OpenAI пазбавілася яшчэ трох кіраўнікоў за дзень. Альтман: мы не нармальная кампанія
Па тэме
OpenAI пазбавілася яшчэ трох кіраўнікоў за дзень. Альтман: мы не нармальная кампанія
OpenAI пачала выкочваць галасавога памочніка для ChatGPT
Па тэме
OpenAI пачала выкочваць галасавога памочніка для ChatGPT
OpenAI адкрывае праграму падтрымкі распрацоўшчыкаў з усяго свету
Па тэме
OpenAI адкрывае праграму падтрымкі распрацоўшчыкаў з усяго свету

Читать на dev.by