OpenAI дазволіць кожнаму стварыць кастамізаванага чат-бота для сябе

На сваёй першай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў у Сан-Францыска OpenAI анансавала платформу, з дапамогай якой карыстальнікі змогуць ствараць уласных АІ-агентаў для сваіх патрэб — без неабходнасці пісаць код.

1 каментарый

Паводле слоў OpenAI, ад моманту рэлізу ChatGPT карыстальнікі хацелі атрымаць магчымасць наладжваць чат-бота так, як гэта зручна ім. У ліпені кампанія запусціла функцыю «Карыстальніцкія інструкцыі» (Custom Instructions), якая дазваляе карыстальніку паведаміць чат-боту звесткі пра сябе і вызначыць некаторыя налады, але гэтага было недастаткова. У многіх карыстальнікаў ёсць цэлыя спісы промптаў і інструкцый, якія пры звароце да ChatGPT даводзіцца ўвесь час уводзіць уручную. Кастамныя АІ-агенты пазбавяць ад такой неабходнасці.

У спецыяльным інтэрфейсе OpenAI карыстальнікі змогуць прапісваць, як АІ-агент мае ўзаемадзейнічаць з людзьмі, напрыклад, быць карысным, кароткім і пазбягаць канфрантацыі. Яму можна будзе даць доступ у сеціва, да генератара малюнкаў DALL-E і фірмовага інструмента OpenAI для напісання і выканання кода Code Interpreter. Акрамя гэтага, у канструктары прадугледжаны раздзел, куды карыстальнік зможа загружаць сваю інфармацыю, а функцыя «Дзеянні» (Actions) дазволіць прыкручваць вонкавыя сэрвісы — паштовыя кліенты, базы даных і іншыя, напрыклад, Canva і Zapier.

OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4
Па тэме
OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4

Акрамя таго, кампанія запусціць маркетплэйс GPT Store, дзе людзі змогуць дзяліцца сваімі чат-ботамі або праглядаць створаныя іншымі распрацоўшчыкамі. У далейшым аўтарам абяцаюць узнагароджанне ў залежнасці ад папулярнасці іх чат-бота. Доступ да АІ-агентаў будзе ва ўладальнікаў падпіскі ChatGPT Plus і ў карпаратыўных кліентаў OpenAI, якія змогуць ствараць чат-ботаў для ўнутранага выкарыстання супрацоўнікамі.

Распрацоўшчыкі такіх АІ-агентаў не змогуць праглядаць карыстальніцкія дыялогі з імі. Да якіх звестак аб выкарыстанні сваіх работ у іх будзе доступ, невядома. OpenAI кажа, што будзе блакаваць спробы махлярства, мову нянавісці і пікантныя тэмы. Таксама ў GPT Store будуць дапускаць толькі АІ-агентаў ад верыфікаваных карыстальнікаў. OpenAI разлічвае, што ў перспектыве платформа наблізіць людзей да стварэння агульнага АІ.

Маск запустил саркастичного чат-бота Grok — конкурента ChatGPT
По теме
Маск запустил саркастичного чат-бота Grok — конкурента ChatGPT

Читать на dev.by