OpenAI прыцягнула $6,6 млрд, падвоіла ацэнку

OpenAI падняла $6,6 млрд інвестыцый, паведамляе Bloomberg.

1 каментарый

АІ-стартап ацанілі ў $157 млрд, што амаль удвая больш за ранейшую ацэнку ў $80 млрд.

Новы раўнд узначаліла венчурная фірма Thrive Capital, якая ўклала $1,3 млрд. Microsoft інвеставала $750 млн у дадатак да тых $13 млрд, якія ўжо ўклала раней. Рэдмандская кампанія з’яўляецца найбуйнейшым інвестарам АІ-стартапа. Акрамя гэтага, паўдзельнічалі SoftBank Group, Khosla Ventures, Fidelity Management & Research, Tiger Global Management, Altimeter Capital, а таксама Nvidia і іншыя.

Гэта адзін з найбуйнейшых у гісторыі раўндаў прыватных інвестыцый. Угода робіць OpenAI адным з трох найбуйнейшых стартапаў з венчурным фінансаваннем нароўні са SpaceX Ілана Маска і ByteDance, якая валодае TikTok.

Атрыманыя сродкі OpenAI плануе накіраваць на АІ-даследаванні і павелічэнне сваіх вылічальных магутнасцяў.

OpenAI выпусціла новыя інструменты для АІ-распрацоўшчыкаў
Па тэме
OpenAI выпусціла новыя інструменты для АІ-распрацоўшчыкаў
Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію
Па тэме
Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію

Читать на dev.by