OpenAI заклікае забараніць DeepSeek у ЗША

Кампанія выступіла з новай рэзкай заявай, назваўшы кітайскі стартап DeepSeek «кантраляваным дзяржавай». OpenAI рэкамендуе ўраду ЗША разгледзець магчымасць увядзення забароны на мадэлі DeepSeek і іншыя распрацоўкі арганізацый, якія падтрымліваюцца Кітаем.

3 каментарыя

У сваім звароце OpenAI сцвярджае, што мадэлі DeepSeek, уключаючы R1, небяспечныя. Кампанія тлумачыць гэта тым, што DeepSeek, згодна з кітайскім заканадаўствам, абавязана выконваць патрабаванні ўрада аб перадачы карыстальніцкіх дадзеных.

На думку OpenAI, забарона на выкарыстанне «зробленых у КНР» мадэляў у краінах першага ўзроўню паводле экспартных правілаў адміністрацыі Байдэна дазволіць прадухіліць рызыкі для канфідэнцыйнасці і бяспекі. Сярод іх — рызыка крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці.

Пры гэтым OpenAI не ўдакладняе, ці адносяцца яе асцярогі да API DeepSeek, да адкрытых мадэляў або да абедзвюх. Адкрытыя мадэлі DeepSeek размяшчаюцца ў інфраструктуры такіх буйных кампаній, як Microsoft, Perplexity і Amazon, і не ўтрымліваюць убудаваных механізмаў для збору карыстальніцкіх дадзеных кітайскім урадам.

Раней OpenAI ужо абвінавачвала DeepSeek у дыстыляцыі дадзеных з мадэляў OpenAI з парушэннем умоў выкарыстання. Нягледзячы на абвінавачванні, прамых доказаў сувязі паміж кітайскім урадам і DeepSeek не існуе. Кампанія была заснавана як стартап колькаснага хедж-фонду High-Flyer.

Тым не менш у апошнія месяцы назіраецца падвышаная цікавасць кітайскіх уладаў да DeepSeek. Некалькі тыдняў таму заснавальнік DeepSeek Лян Вэньфэн сустракаўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, што спавадавала спекуляцыі пра палітычныя сувязі кампаніі.

DeepSeek: громкий прорыв или большая афера?
Па тэме
DeepSeek: громкий прорыв или большая афера?
Чат-бот Tencent обогнал DeepSeek по популярности в Китае
Па тэме
Чат-бот Tencent обогнал DeepSeek по популярности в Китае
У Паўднёвай Карэі блакуюць DeepSeek
Па тэме
У Паўднёвай Карэі блакуюць DeepSeek

Читать на dev.by